ПІСАЛА...

год 1972-і


Вуліца твая і мая


  Працую я на аўтобусе, абслугоўпаго пасажыраў па маршрутах №№ 1 і 11. I часам вельмі крыўдна становіцца, калі назіраю, як некаторыя гараджане забруджваюць нашы лепшыя вуліцы.
Пачынаецца раніца, і вось некаторыя жыхары вуліц Свабоды, Яраша, III Інтэрнацыянала пачынаюць выносіць вёдры з попелам ад брыкету і высыпаюць на праезную частку дарогі. Асабіста я назіраў, як гэта аднойчы зрабіла гаспадыня дома № 129 па вуліцы III інтэрнацыянала. А часта можна назіраць, што выкідваецца смецце, выліваюцца памыі. Мала таго, што пыл і бруд трапляюць у салон аўтобуса, атручваюць паветра і людзі вымушаны дыхаць гэтым пылам. Дык яшчэ разам з гэтым попелам на праезную частку трапляюць кускі запечанага шлаку і гарэлыя цвікі, якія зачастую з'лўляюцца прычынай праколаў шын і з'ездаў аўтобуса з лініі.
  Заўважыў я і такое. Ў іншых гарадах снег ачышчаюць з дарогі. У нас жа наадварот, з тратуараў накідваюць на праезную частку. Машыны яго ўкатваюць, і ствараюцца такія калдобіны, што чалавеку, які раней не праходзіў па гэтых вуліцах, ні за што не здагадацца, што яна заасфальтавана і што яе прыводэяць у парадак. А нам жа трэба ездаіць дзень у дзень, усю зіму.
  У жніўні мінулага года на сесіі гарадскога Савета загадчык аддаела камунальнай гаспадаркі М. А. Гневышаў адзначыў, што асобы і арганіаацыі, якія праводзяць работы на праезнай частцы вуліц горада, пракладваюць трубы, кабель, павінны належным чынам наводзіць затым на віуліцы парадак, вы-раўніваць праезную частку. Па гэтаму пытаяню бнло прынята адпаведнае рашэнне гарвыканкома.
  Шкада толькі, што яно марудна ўваходзіць у нашу практыку. Аўтобусам і іншым машынам даводзіцца «скакаць» праз калдобіны каля сталовай завода агрэгатаў. Без такіх скокаў у старую частку горада не трапіш. Спачатку, пасля заканчэння работ, якія тут вяліся, праз усю дарогу насыпалі цэлую гару глебы ў надзеі, што машыны ўтрамбуюць. Атрыма-ліся ж калдобіны і ямы. Узнікае пытанне: няўжо нам усю зіму ламаць тут машыны? Такое ж становішча і на вуліцы Свабоды каля вуліцы Камінскага. Тут таксама канава ўпоперак дарогі. I не знаходзіцца гаспадара, каб навесці парадак.
На мой погляд, гаркамгасу трэба было б адрамантаваць такія ўчасткі дарог, але не за кошт дзяржавы, а з кішэні тых кіраўнікоў, па чыёй віне была разбурана праезная частка дарогі. Гэта было б справядліва. I аматараў забруджваць вуліцы, што высыпаюць усякае смецце, льюць памыі, псуюць выгляд горада, трэба прыцягваць да адказнасці.


Я. САКАЛОЎСКІ, вадзіцель аўтобусна-таксаматорнага парка, дэпутат гарсавета.
"Камуністычная праца", №3 (7982), Серада, 5 студзеня 1972 года.




Хаця пісьмо і не надрукавана...


  Слесар завода аўтатрактарнага электраабсталявання Уладзімір Кулакоў абураецца паводзінамі некаторых кандуктараў, якія не жадаюць забіраць у пасажыраў разавыя праязныя талоны. Аднойчы аўтобус 11-га маршруту, піша Кулакоў, запоўнілі рабочыя вячэрніх змен. Тым, хто прапанаваў разавыя праязныя талоны, кандуктар заявіла, што яна не думае збіраць «гэтыя паперкі», ёй план патрэбна выконваць. Тым самым яна псавала настрой людзям, хвалявала пасажыраў.
  Рэдакцыя накіравала пісьмо на рэагаванне начальніку аўтакалоны № 2433 т. Гінзбургу. Ён паведаміў, што ўсе кандуктары аўтагаспадаркі павінны прымаць ад пасажыраў талоны і выдаваць узамен білеты на праезд.


"Камуністычная праца", №51 (8030), Серада, 29 сакавіка 1972 года.


АЎТАКАЛОНЕ № 2433 на пастаянную работу патрабуюцца


   ІНЖЫНЕР-МЕХАНІК ці АЎТАМЕХАНІК на пасаду начальніка аўтаатрада, ШАФЁРЫ I—II класаў, МЫЙШЧЫЦЫ аўтамашын (механіэаваная мыйка), ПРЫБІРАЛЬШЧЫЦЫ вытворчых і службовых памяшканняў, МЫЙШЧЫЦЫ дэталей. 
Звяртацца па адрасе: г. Барысаў, вул. Працы, 79.


АДМІНІСТРАЦЫЯ.


На тэмы рэдакцыйнай пошты


   НАВОШТА РАСКЛАД?
  Я — завочнік. У горадзе Барысаве быў праездам, ехаў на лабараторна-экзаменацыйную сесію ў горад Горкі, у сельгасакадэмію. Прыйшоў днём 19 красавіка на аўтобусную станцыю, прачытаў расклад руху аўтобусаў. 3 яго бачна, што аўтобус Мінск — Горкі адпраўляецца са станцыі Барысаў у 01 гадзіну 01 мінут. Тут жа, у зале станцыі, прачытаў маляўніча аформлены плакат, які паведамляў, што работнікі аўтастанцыі змагаюцца за высокую культуру абслугоўвання і за ўзорны парадак.
  Але ўсе гэтыя гучныя словы нельга ніяк сумясціць з тым, што на самой справе адбываецца на станцыі. Прыйшоў сюды за гадзіну раней да часу, указанага ў раскладзе, спадзяваўся своечасова паехаць. Але аўтобуса не было ў вызначаны тэрмін. Мяне груба папрасілі пакінуць аўтастанцыю, дзверы залы зачынілі на замок. На пытанне, а як жа аўтобус, адказалі.
«Які аўтобус? Убірайцеся. Аўтобус, які вас цікавіць, да нас не заязджае».
Мне незразумела: чаму так паступаюць работнікі аўта-станцыі, чаму яны пішуць у раскладзе руху тое, чаго няма на самой справе? Чаму груба паводзяць сябе і сярод ночы выкідваюць на вуліцу ашуканых пасажыраў?

  Ф. ЛАЗІЦКІ, намеснік старшыні калгаса «Усход» Пінскага раёна , сакратар партарганізацыі калгаса.

  Аўтобус праходзіць міма
  Рабочыя Барысаўскага аб'яднання «Сельгастэхнікі» і Прыямінскай станцыі спецыяльных работ, якія пражываюць у вёсках Брылі, Касцюкі, Ляхаўка, звярнуліся ў рэдакцыю газеты са скаргай на тое, што аўтобус, які ходзіць па маршруту Барысаў—Ляхаўка, праходзіць на 30 мінут раней, чым заканчваецца работа ў гатых дзвюх арганізацыях.
  3 просьбай змяніць распарадак руху аўтобуса, гэта значыць замест 17 гадзін 30 мінут на 18 гадзін, звярталіся рабочыя да дырэктара АТП Н. 3. Гінзбурга. Але з АТП нават не адказалі на пісьмо.
Скарга рабочых была накравана на рэагаванне кіраўнікам АТП.
  Як паведаміў Н. Гінзбург, — аўтобус на маршруту Барысаў—Ляхаўка праходэіць праз вёску Весялова ў 18 гдзін 16 мінут. У гэты ж час заканчваюць сваю работу людзі, якія заняты на ўказаных прадпрыемствах.
  Раней аўтобус праходзіў па гэтаму маршруту ў 18 гадзін 36 мінут, але вярнуцца зноў да гэтага расклада няма магчммасці, бо парушыцца нармальны графік руху і работа шафёра, які працуе на аўтобусе гэтага маршруту.
  3 разліку 12-гадзіннай работы на гэтай лініі патрэбна выдзеліць яшчэ адзін аўтобус або накіраваць на гэтую лінію другога шафёра. Але зрабіць гэта аўтагаспадарка на мае магчымасці.
  Раней аб'яднанне «Сельгастэхнікі» звярталася з просьбай вярнуцца да папярэдняга раскладу руху аўтобуса перад Барысаўскім райвьпсанкомам. Прадстаўніку райвыканкома, які займаўся разборам гэтага пытання. В. Шламаву былі названы прычыны, па якіх аўтагаспадарка не мае магчымасці змяніць расклад. Аб'яднанню «Сельгастэхнікі» прапанавана змяніць расклад работы на 15 мінут. У гэтым выпадку дастаўка рабочых пасля закачэння змены была б забяспечана.


"Камуністычная праца", №68 (8047), Пятніца, 28 красавіка 1972 года.


Два паведамленні з аўтакалоны № 2433


  Начальнік гэтай аўтагаспадаркі Н. Гіазбург піша з выпадку заметкі «Па чыёй віне?» змешчанай у нашай газеце 8 красавіка 1972 года. Устаноўлена на аснове фактаў, што ў заяўцы экскурсійнага бюро няправільна ўказваўся нумар магазіна, да якога неабходна было падаць аўтобус. У выніку вадзіцель не адшукаў сваіх пасажыраў і быў адпраўлен для работы па гораду.
  У той жа час, паведамляе т. Гінзбург, дзяжурны дыспегчар т. Алабіна не прыняла належных аператыўных мер па накіраванню аўтобуса па патрэбнаму адрасу, за што яна загадам па аўтагаспадарцы часткова пазбаўлена прэміяльных за сакавік.
  На сходзе дзяжурвых дыспетчараў цэнтральнай дыспетчдрскай службы ўсім дзяжурным, адказным за дыспетчарскую службу С. Фраловай і Н. Чарнуха ўказана на іх асабістую адказнасць за своечасовую падачу аўтобусаў па заказу.
  3 выпадку здарыўшагася аўтакалона № 2433 прыносіць сваё прабачэнне калектыву магазіна № 19.
  А вось адказ на пісьмо жыхароў вёскі Шып'яны. Яно разбіралася ў аддзеле эксплуатацыі аўтагаспадаркі. Праз прыпынак Шып'яны праходзяць маршрутныя аўтобусы Мінгарупраўлення: Мінск— Раванічы, Мінск — Потычава, якія выконваюць па чатыры рэйсы. А аўтобус Смалявіцкай аўтакалоны па маршруту Смалявічы—Чарнова робіць у дзень восем рэйсаў. У звычайныя дні тыдня перавозкі пасажыраў забяспечваюцца гэтымі аўтобусамі.
  Увесці пастаянныя дадатковыя рэйсы згодна раскладу па маршруту Смалявічы — Шып'яны ў цяперапшні час не прадстаўляецца магчьмасці з-за адсутяасці рэзервных аўтобусаў. 3 папаўнеянем парка ў канцы 1972 года пытанне забеспячэння перавозак ва ўсе дні тыдня будзе разппеджана дадаткова.


"Камуністычная праца", №84 (8063), Аўторак, 30 мая 1972 года.



Вярнуцца да спісу артыкулаў>>

Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт