ПІСАЛА...

год 1975-ы (1-е паўгоддзе)


"Пасажыры ў чаканні!"


Пад такім загалоўкам у нумары 182 за 1974 год газета змясціла пісьмо М. Вінакурава, дзе ён скардзіўся на дрэнную арганізацыю аўтобуснага руху па маршруту Барысаў—Чэрнеўка. Адной з прычын аўтар пісьма называў такую: не быў забяспечан начлег вадзіцеляў у Аздаяцічах. Аўтобус паражняком ганялі нанач у Барысаў. І, здаралася, «забывалі» раніцой забіраць пасажыраў у Аздчяцічах, а накіроўваліся прама ў Мінск.
Вось што піша ў адказ на пісьмо М. Вінакурава начальнік аўтакалоны № 2433 тав. Луцкевіч:
«Начаванне ў Аздзяцічах звязана не толькі з забеспячэннем начлегу вадзіцеля, але і аховай, абагрэвам машыны. Прычым, вырашаецца гэта пытанне толькі з дзяржаўнай або кааператыўнай арганізацыяй на дагаворных асновах».
Тым не менш, як паведамляе тав. Луцкевіч, дасягнута дамоўлеяасць з Аздзяціцкім сельсаветам. У далейшым у выпадку скарачэння маршруту з-за бездарожжа начлег аўтобуса ў в. Аздзяцічы будзе забяспечан.

"Камуністычная праца", №9 (8600), Серада, 15 студзеня 1975 года.




Па трынаццаці маршрутах


Насельніцтва нашага горада абслугоўвае 41 аўтобус, у тым ліку 29 аўтобусаў вялікай умяшчальнасці. Машыны працуюць па трынаццаці маршрутах. Летась аўтакалонай № 2433 перавезена звыш плана больш як 500 тысяч пасажыраў. Вось і нядаўна аўтапарк калоны папоўніўся новымі
аўтобусамі.


Я. ПАЎЛОВІЧ.
"Камуністычная праца", №14 (8605), Пятніца, 24 студзеня 1975 года.




Пішуць пасажыры


Як заўсёды, у рэдакцыйнай пошце частыя пісьмы аб аўтобусным руху ў горадзе. Жыхар праспекта Рэвалюцыі Я. Ф. Талалай звярнуўся з просьбай растлумачыць, колькі трэба плаціць грошай за адну паездку ў аўтобусе. Ці правільна робяць кандуктары, пытае ён, калі, праехаўшы прыпынак «Камбінат Белкаапсаюза», прапануюць зноў браць білет.
Пісьмо Я. Ф. Талалая рэдакцыя накіравала ў аўтакалону № 2433. Вось што адказаў яе начальнік I. I. Луцкевіч.
«На пасажырскім транспарце горада ўстаноўлены адзіны тарыф за паездку ад аднаго канцавога прыпынку да другога — у размеры 5 капеек. Для аўтобуса маршруту № 1 канцавымі прыпынкамі з'яўляюцца «Чыгуначны вакзал» і «Камбінат Белкаапсаюза». Так што ў тым выпадку, аб якім гаворыць тав. Талалай, кандуктары паступаюць правільна. Пасажырам, якім даводзіцца садзіцца ў аўтобус недалёка ад канцавога прыпынку або перасаджвацца з аднаго аўтобуса ў другі, вельмі выгадна карыстацца праязнымі білетамі».
У сваіх пісьмах пасажыры задавалі і такое пытанне: «Па якой дарозе будзе ісці аўтобус Барысаў — Чэрнеўка? Па новай ці па старой праз вёску Аздзяцічы? Здараліся выпадкі, калі людзі чакалі ў адным месцы, а аўтобус ішоў па другому маршруту».
«Маршрут следавання аўтобуса Барысаў—Чэрнеўка,—гаворыцца ў адказе з аўтакалоны, — устаноўлены па новай пабудаванай дарозе, там пастаўлены і знакі прыпынку. Усё гэта даведзена да ведама вадзіцельскага саставу».
Калі мы едзем у аўтобусе і ўсё добра, мы лічым гэта нармальным і проста застаёмся задаволены. Можа таму так рэдкае пісьмо, што даслала ў рэдакцыю жыхарка вуліцы Шкляной Салаўёва. Пажылая жанчына вельмі спяшалася ў старую частку горада. А тут міма аўтобус № 11. Шафёр было ўжо крануў з месца машыну, але убачыўшы, як жанчына імкнецца дагнаць яе, пачакаў. Можа гэта і парушэнне правілаў, але ж, як кажуць, дзеля чалавека можна іншы раз многае зрабіць. «Вельмі ўдзячна вадзіцелю аўтобуса тав. Панцялееву, — піша тав. Салаўёва, — за яго добрую работу, уважлівыя адносіны да пасажыраў».


"Камуністычная праца", №44 (8635), Аўторак, 18 сакавіка 1975 года.




У чаканні аўтобуса


Пісьмо, якое даслаў у рэдакцыю настаўнік Сморкаўскай васьмігодкі В. Сідла, было апублікавана на старонках газеты пад загалоўкам «Замест аўтобуса — адпіскі». У ім скарга на тое, што з-за дрэннага руху аўтобусаў па маршруту Барысаў—Вяляцічы праз Прыяміна вучні Сморкаўскай школы часта спазняюцца на заняткі, насельніцтва навакольных вёсак не мае магчымасці нармальна дабірацца ў раённы цэнтр нават па самых тэрміновых і неадкладных справах.
А вось адказ начальніка аўтакалоны № 2433 тав. Луцкевіча.
— На працягу многіх год аўтобусны рух на маршруце закрываецца надоўга. Гэта здараецца як у час вясенне-асенняга бездарожжа, так і ў летні перыяд. Пагодныя ўмовы 1974 года асабліва адбіліся на стане дарог прыгараднай зоны. Дастаткова сказаць, што закрыты ў сакавіку аўтобусны рух па маршруту Барысаў—Вяляцічы з-за вясенняга бездарожжа стала магчымым адкрыць у канцы ліпеня, а ў жніўні аўтакалона зноў была вымушана спыніць яго, аднавіўшы толькі 10 верасня. У лістападзе ўжо з-за восеньскага бездарожжа аўтобусы не пайшлі. 19 студзеня, нягледзячы на цяжкія дарожныя ўмовы, аўтагаспадарка адкрыла рух, які быў спынен 14 лютага, — зноў з-за бездарожжа.
Работнікі аўтакалоны сумесна з прадстаўнікамі ДЭУ-122 выязджалі для абследавання дарогі. Аб нездавальняючым стане яе паведамлялі ў райвыканком. Апошняя такая праверка праводзілася 20 лютага гэтага года з удзелам прадстаўніка аўтагаспадаркі, начальніка ДЭУ-122 і дзяржаўнага інспектара ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкома. Дарога прызнана непрыгоднай для руху аўтобусаў, яна не адпавядае патрабаванням бяспекі руху.
Цяпер гэтая дарога знаходзіцца ў стане будаўніцтва. Работы вядзе ДБР-25, іх намечана закончыць да 1 чэрвеня 1975 года. У мэтах хутчэйшага ўзнаўлення руху аўтобусаў па маршруту Барысаў—Вяляцічы праз Прыяміна аўтакалона звярнулася ў райвыканком з просьбай паскорыць работы па будаўніцтву дарогі.
Пісьмо В. I. Вайцяховіч з Барысава аб зрыве рэйсаў таксама было паслана на рэагаванне начальніку аўтакалоны № 2433 тав. Луцкевічу. Вось што ён нам паведаміў:
— Пісьмо разгледжана кіраўніцтвам аўтагаспадаркі. Факты невыканання дадатковай адпраўкі аўтобуса па маршруту Барысаў—Чарневічы мелі месца. Прычынай гэтага з’явіліся ў адным выпадку раптоўная хвароба вадзіцеля, у другім —тэхнічныя непаладкі аўтобуса папярэдняга рэйса.
Аўтакалона просіць у пасажыраў прабачэння. Работнікам службы эксплуатацыі ўказана на неабходнасць больш аператыўна вырашаць пытанні па забеспячэнню ўстаноўленых раскладам рэйсаў.
У сувязі з тым, што дадатковымі рэйсамі на Чарневічы карысталася нязначная колькасць пасажыраў, аўтагаспадарка лічыць іх нямэтазгоднымі, яны адмяняюцца з 1 сакавіка г. г. Пытанне адкрыцця летам дадатковага маршруту будзе разгледжана. Што датычыць шляху аўтобуса, то ён арганізаваны па новай дарозе, якая праходзіць міма населеных пунктаў. Hi ў адзін з прамежкавых населеных пунктаў машына не заходзіць. Вёска Палялюм знаходзіцца на адлегласці каля двух кіламетраў ад асноўнай дарогі, і неабходнасці заезду аўтобуса ў яе няма.
У многіх пісьмах грамадзяне правільна патрабуюць, каб аб усіх зменах у руху грамадскага транспарту своечасова паведамлялася пасажырам. Тады не будзе той нярвовасці, якую даволі часта здараецца назіраць на аўтавакзале, калі людзям даводзіцца, гаворачы словамі В. Сідла, «штурмаваць дыспетчарскую ў чаканні аўтобуса».


"Камуністычная праца", №46 (8637), Пятніца, 21 сакавіка 1975 года.




Маршут узяты пад кантроль


Студэнты вячэрняга аддзялення філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута, што ў Жодзіна, даслалі ў рэдакцыю пісьмо. Яны пішуць: «Чатыры разы ў тыдзень пасля работы нам даводзіцца ездзіць на заняткі, ў інстытут. Для гэтай мэты выдзяляецца спецыяльны аўтобус, які павінен рабіць два рэйсы. Але вельмі часта другога рэйса не бывае. I мы вымушаны шукаць спадарожныя машыны, губляць ведьмі дарагі для нас час».
Начальнік аўтакалоны № 2433 адказаў нам, што скарга разгледжана кіраўніцтвам аўтагаспадаркі. У мэтах прадухілення зрыву рэйсаў на маршруце і забеспячэння падвозу студэнтаў начальніку аўтастанцыі Г. Е. Грошаву дадзена ўказанне ўзяць пад асабісты кантроль работу данага маршруту.

"Камуністычная праца", №79 (8670), Аўторак, 20 мая 1975 года.


Паважаныя пасажыры!


Пасажырскі аўтатранспарт горада з 1 ліпеня 1975 года пераходзіць на бяскасавую сістэму платы за праезд.
Продаж талонаў вадзіцелямі ў аўтобусах адмяняецца.
Набывайце абанементныя талоны загадзя да паездкі.
Талоны прадаюцца ў магазінах і кіёсках горада.
Карыстайцеся месячнымі праязнымі білетамі.
Гэтая форма аплаты праезду зручная, выгадная і дазваляе эканоміць ваш час.
Пры ўваходзе ў аўтобус своечасова кампасціруйце абанементныя талоны.

Адміністрацыя аўтакалоны № 2433.



Вярнуцца да спісу артыкулаў>>

Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт