Главная » 2015 » Апрель » 16 » Barysau.by: На барысаўскі аўтапарк падалі ў пракуратуру
14:11
Barysau.by: На барысаўскі аўтапарк падалі ў пракуратуру
На барысаўскі аўтапарк падалі ў пракуратуру з-за адносін да дзяцей

На самым пачатку гэтага месяца кіраўніцтва барысаўскага аўтапарка, што ажыццяўляе перавозкі пасажыраў маршрутнымі аўтобусамі ў нашым горадзе, нарэшце адрэагавала на вельмі вострую грамадскую праблему. Праблема ў тым, што здараліся выпадкі, калі кандуктары высаджвалі дзяцей за безбілетны праезд, не даючы ім магчымасці даехаць да школы ці дадому.

Добра вядома, што дзякуючы грамадскасці, а асабліва настойливасці барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча год таму абсалютна ўсе барысаўскія школьнікі атрымалі права на бясплатны праезд у гарадскіх аўтобусах. Для гэтага пры сабе трэба мець спецыяльную даведку са школы, якую трэба прад’яўляць кандуктарам.

А што рабіць, калі дзіця забылася тую даведку дома альбо выпадкова згубіла і не ведае пра гэта? Урэшце, дзіця ёсць дзіця – і грошай для аплаты праезду ў яго можа не быць.

Да пачатку красавіка 2015 года адносіны да такіх школьнікаў з боку кандуктараў часта вызначаліся празмернай прынцыповасцю – дзяцей прымушалі пакінуць аўтобус на бліжэйшым прыпынку. Аднак настойлівасць грамадскасці дала плён, хоць яшчэ і невялікі. Кіраўніцтва аўтапарка №3 пагадзілася не высаджваць дзяцей з аўтобусаў пры наяўнасці ў першых пры сабе школьных дзённікаў.

На вялікі жаль, такая нечаканая саступка не выключае магчымых выпадкаў гвалтоўнай высадкі школьнікаў з грамадскага транспарта. Дзіця можа ехаць увечары на секцыю ці навучальны кружок, забыўшыся пры гэтым на даведку, а тым больш школьны дзённік. Аўтапарк не ўлічыў такую акалічнасць, што і прымусіла неабыякавых жыхароў Барысава ізноў звярнуцца да незалежнага юрыста Алега Мацкевіча з просьбай скласці скаргу – цяпер ужо ў пракуратуру на сам аўтапарк.

Вось тэкст гэтай скаргі:

«У сакавіку 2015 г. я звярнуўся да дырэктара філіяла «Аўтобусны парк № 3» ААТ «Мінаблаўтатранс» з прапановай вырашыць праблему ільготнага карыстання школьнікамі гарадскім грамадскім аўтатранспартам.

Падставай для майго звароту сталі шматлікія факты, калі кандуктары гарадскіх аўтобусаў высаджваюць навучэнцаў школ з-за адсутнасці ў іх даведак усталяванага ўзору. Гэтай тэме была прысвечана адна з публікацыяў у СМІ (напрыклад, «У Барысаве кандуктары працягваюць высаджваць школьнікаў з аўтобуса»).

Гвалтоўнае высаджванне школьнікаў з гарадскога аўтатранспарта можа мець вынікам нашмат большыя грамадска небяспечныя наступствы, чым фармальнае парушэнне нормаў заканадаўства, якое рэгулюе правілы ільготнага праезду навучэнцаў. Асабліва, калі справа тычыцца непаўнагадовых да 14 гадоў.

У звароце да дырэктара аўтапарка № 3 я прасіў паўплываць на ситуацыю з мэтай выключыць выпадкі безадказных паводзінаў працаўнікоў аўтапарка ў адносінах да дзяцей. Таксама я прапанаваў выпрабаваць іншыя падыходы да працы з школьнікамі, каб да мінімуму звесці негатыўныя наступствы канфліктаў паміж імі и прадстаўнікамі аўтагаспадаркі.

Адміністрацыя аўтапарка № 3 разгледзела мой зварот, але адказу па сутнасці не дала. Бо з атрыманага адказу вынікае, што пры адсутнасці даведкі альбо іншага дакумента, які пацвярджае, што грамадзянін зъяўляецца навучэнцам, пасажыр не высаджваецца, кандуктар прапануе аплаціць праезд для далейшага руху да месца прызначэння. Але ж выпадкі высадкі вучняў як раз ітадбываюцца менавіта тады, калі школьнікі не аплочваюць праезд, магчыма, з-за адсутнасці грошай.

У адпаведнасці з выкладзеным прашу даць праўную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў аўтапарка, якія ажыццяўляюць кантроль праезду школьнікаў, і зрабіць неабходныя захады пракурорскага рэагавання».
home

Просмотров: 832 | Добавил: Mickalaich
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Апрель 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт