ПІСАЛА...

год 1973-і (1-е паўгоддзе)

Паважаныя пасажыры!


Разавыя талоны для аплаты праезду ў гарадскіх аўтобусах вы можаце набыць у наступных кіёсках «Саюздруку».
кіёск № 4 (вул. Чапаева, ля магазіна №22),
кіёск № 5 (вул. Працы, ля млынкамбіната),
кіёск № 6 (пр. Рэвалюцыі, насупраць універмага «Мір»),
кіёск № 9 (прывакзальная плошча, насупраць гастранома),
кіёск № 12 (перакрыжаванне вуліц Чапаева і М. Горкага),
кіёск № 14 (вул. Гагарына, ля гастранома).
Адміністрацыя аўтакалоны № 2433.




Скаргі без падстаў


Сёння мы прыводзім у газеце падрабязны адказ начальніка аўтакалоны Н. Гінзбурга на два пісьмы жыхароў вёскі Глівін. Усе яны незадаволены змяненнем платы за праезд у аўтобусе прыгараднага маршруту № 18 і некаторымі змяненнямі ў самім маршруце.
«Аплата за праезд у аўтобусе прыгаpaднага маршруту № 18 праводзіцца ў адпаведнасці з Прэйскурантам адзіных тарыфаў на перавозку пасажыраў аўтамабільным транспартам і Інструкцыяй аб прымяненні занальнай сістэмы білетаў, згодна якіх адлегласць праезду ад 11 да 16 кіламетраў аплачваецца ў памеры 20 капеек.
У адпаведнасці з кантрольнымі замерамі адлегласць ад прыпынку «Чыгуначны вакзал» да канечнага прыпынку «Глівін, клуб» складае 11,8 кіламетра. Раней аўтобус следаваў па старой дарозе, праз вёскі Гара і Глівін. Гэты шлях быў карацейшы і складаў 10 кіламетраў, а адпаведна і плата да вёскі Глівін бралася 15 капеек. Для ведама пасажыраў аб змяненні кошту праезду былі вывешаны новыя табліцы ў аўтобусе, які ходзіць па маршруту № 18, і ў аўтобуснай касе чыгуначнага вакзала.
У мэтах паляпшэння перавозкі рабочых, якія жывуць у залінейным раёне горада, аўтагаспадарка дазволіла гэтым пасажырам праезд у аўтобусе № 18 з гарадскім праязным білетам. Гэта ні ў якой меры не адносілася і не можа адносіцца да пасажыраў, якія жывуць у вёснах Гара, Глівін і іншых.
Гэтыя пасажыры павінны поўнасцю аплачваць у аўтобусе кошт паездкі або набываць ільготныя праязныя білеты (для рабочых і служачых) на ўсю даўжыню маршруту. На жаль, асобныя пасажыры пачалі парушаць гэтае палажэнне. Яны едуць на прыгарадным аўтобусе № 18 да мяжы города з гарадскім праязным білетам, а затым даплачваюць да Глівіна 5 капеек. Такія дзеянні трэба разглядаць як няправільныя і незаконныя, якія супярэчаць інструкцыям і палажэнню і наносяць прамыя матэрыяльныя страты дзяржаве. Аўтагаспадарка не мае права мірыцца з падобнымі парушэннямі.
Прыпынкі аўтобуса маршруту № 18 у межах горада не адмяняліся. Яны зроблены для зручнасці пасажыраў, і кожны вадзіцель абавязан іх прытрымлівацца. Праверкай работы аўтобусаў па маршруту падобных парушэнняў не ўстаноўлена. Канкрэтныя факты ў пісьмах не указаны.
Аўтобус маршруту № 18 робіць у вёску Глівін 16 рэйсаў. Акрамя таго, праз прыпынак «Паварот на Глівін» пралягаюць 24 рэйсы іншых прыгарадных маршрутаў залінейнага напрамку. Гэта маршруты: Барысаў — Навішчына, Барысаў — Чарневічы, Барысаў — Слабодка. Барысаў — Машчаніца. Павялічыць цяпер колькасць рэйсаў па маршруту Барысаў—Глівін аўтагаспадарка не можа, бо для гэтага спатрэбіцца выдзеліць другі аўтобус. Такой магчымасці аўтагаспадарка не мае. Пытанне будзе разгледжана у другім квартале 1973 года, з пераходам на летні перыяд эксплуатацыі.
У сувязі з нездавальняючым станам дарогі па вёсцы Глівін маршрут следавання аўтобуса № 18 быў часова зменен. Аўтобус ішоў да прыпынку «Глівін, клуб», мінуючы прыпынак «Сельсавет», які аддалены ад клуба на адзін кіламетр. 3 паляпшэннем дарогі рух аўтобуса будзе адноўлен згодна ўстаноўленага маршруту следавання.
Аналіз выканання рэйсаў па маршруту Барысаў—Глівін — Навасёлкі паказвае, што ўсе планавыя рэйсы выконваюцца. Адзінкавыя факты парушэння графіка мелі месца з-за драэнных умоў надвор'я, закрыцця чыгуначнага пераезда, паломкі аўтобусаў. Кіраўніцтва аўтакалоны прымае меры для павышэння рэгулярнасці руху аўтобусаў на маршруце, своечасовай іх адпраўкі ад чыгуначнага вакзала. Аўтагаспадарка лічыць скаргі на дрэннае абслугоўванне пасажыраў па маршруту № 18 неаб'ектыўнымі.
Рэдакцыя таксама атрымала пісьмо групы жыхароў вёскі Ляхаўка, якія дзякуюць вадзіцелям У. Грышкевічу і Э. Якаўлеву за добрае абслугоўванне. Атрыманы адказы на скаргі Н. Яраш і К. Валчаніна. Аўтарам паведамлена асобна аб выніках рэагавання. Копія пісьма вучняў Аздзяціцкай школы накіравана ў райана і дырэктару школы для ўнясення прапаноў на ўзгадненню графіка руху аўтобусаў.

"Камуністычная праца" , №11 (8194), Пятніца, 19 студзеня 1973 года.



Прамога маршруту не будзе


Многіх жыхароў горада па-ранейшаму хвалюе пытанне аб арганізацыі руху аўтобусаў у прамысловы раён, дзе размешчаны такія буйныя прадпрыемствы, як заводы аўтатрактарнага электраабсталявання, пластмасавых вырабаў, аўтарамонтны, малочны, хіміка-фармацэўтычны і іншыя, палітэхнікум, тэхнічныя вучылішчы.
Цяжка дабірацца сюды рабочым, якія жывуць, напрыклад, у залінейным раёне. Аб гэтым, у прыватнасці, піша работніца завода БАТЭ Н. Стаін. Многа часу даводзіцца губляць на перасадкі з аднаго аўтобуса на другі, доўга прастойваць на прыпынках, каб дабрацца з другой змены.
Група пасажыраў, па даручэнню якіх напісалі т.т. Свірскі, Пятровіч, Занямонец, Старповіч, выказвае незадавальненне работай аўтобуса маршруту № 11.
На абодва пісьмы даслаў адказ начальнік аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбург. У першым адказе, які датычыцца прапановы Н. Стаін арганізаваць прамы маршрут ад залінейнага раёна ў прамысловы, сказана, што такой неабходнасці няма. На маршрут № 4 плануецца пяць аўтобусаў. У мэтах паляпшэння. перавозкі пасажыраў прыпынкі прыгараднага аўтобуса № 18 зроблены ў тых же месцах, дзе спыняецца аўтобус № 4, дазволен праезд на гэтым маршруце з гарадскім праязным білетам. Акрамя таго. Уведзен скарочаны маршрут № 13а «Кантора ачыстак — чыгуначны вакзал».
Ад чыгуначнага вакзала ў напрамку прамысловага раёна ідуць аўтобусы маршрутаў № 11, 10, З. Таксама ўведзен новы рэйс па маршруту 14. Таму аўтагаспадарка лічыць, што перавозка пасажыраў у гэтым, напрамку ўпаўне забяспечана і адкрываць новы маршрут нямэтазгодна.
Будзе павялічама колькасць аўтобусаў на дзеючых маршрутах, у першую чаргу, на маршруце № 11. 3 заканчэннем будаўніцтва дарогі па вуліцы Чапаева арганізуецца аўтобусны рух па гэтай вуліцы да мікрараёна па вуліцы Гагарына.

"Камуністычная праца", №18 (8201), Серада, 31 студзеня 1973 года.



Чаму не ўдалася паездка


Прыемна пасля працоўнага дня апрануць святочны касцюм, сесці ў аўтобус, які хутка даставіць цябе ў канцэртную залу Мінска, a потым зноў верне дадому. Назаўтра ты ў добрым настроі выйдзеш на работу і будзеш працаваць, успамінаючы прыемна праведзены вечар. А калі добры настрой, і работа спорыцца. План даеш з перавыкананнем.
На справе часам адбываецца інакш. 3 чым можна параўнаць раўнадушша вадзіцеля, які даставіў свой аўтобус да прахадной завода аўтатрактарнага электраабсталявання 23 красавіка ў 18 гадзін 30 мінут замест 16 гадзін 30 мінут? Па дарозе ў Мінск ён некалькі разоў спыняўся, корпаўся ў рухавіку. У выніку давёз людзей, якія заплацілі па 2 рублі 50 капеек за білет, на другoe аддзяленне канцэрта.
Вадзіцелю Луніну ўсё poўна, што 25 красавіка пасажыры, рабочыя завода БАТЭ, па-святочнаму апранутыя, садзіліся ў брудны, пыльны, не прыбраны аўтобус. Ён спакойна высаджвае іх а першай гадзіне ночы ў 60 кіламетрах ад горада. Яго не хвалюе, як яны дабяруцца дадому, з якім на-строем выйдуць заўтра на работу.
3 чым можна параўнаць раўнадушша адміністрацыі аўтакалоны № 2433, якая адпраўляе на экскурсіі аўтобусы, знятыя з маршрутнай лініі, брудныя, няспраўныя?
С. МІРЗАЯН, грамадскі экскурсавод Барысаўскага экскурсійнага бюро.

"Камуністычная праца", №24 (8267), Серада, 30 мая 1973 года.



Да паслуг пасажыраў


Папаўняецца машынны парк аўтакалоны 2433. Вось і ў гэтым годзе гаспадарка атрымала яшчэ 4 новыя камфартабельныя аўтобусы: два ЛA3-695E і столькі ж — ПАЗ-672. Стала больш і легкавых таксі. Дзве новыя «Волгі» ГАЗ-24 выйшлі ў рэйс.
Цяпер у аўтакалоне да паслуг пасажыраў 158 аўтобусаў і 31 легкавое таксі. За кожныя суткі па гораду і раёну яны перавозяць да 50 тысяч пасажыраў.
Ф. ПЕТРАКОЎ.

"Камуністычная праца", №26 (8209), Серада, 14 лютага 1973 года.



Тэлебачанне на службе вытворчасці


Прыемная навіна з'явілася ў пасажырскай аўтакалоне № 2433. У рамонтных майстэрнях, гаражах для аўтобусаў і таксі, зонах іх стаянкі, на кантрольна-прапускным пункце ўстаноўлены тэлекамеры. А ў кабінетах начальніка і галоўнага інжынера аўтагаспадаркі — тэлеэкраны з перагаворнай апаратурай. Так з дапамогай прамысловага тэлебачання ажыццяўляецца назіранне і кантроль за работай розных служб, брыгад у парку, атрыманне аператыўнай інфармацыі аб стане спраў на месцах, спраўнасці машын, іх наяўнасці, гатоўнасці выхаду ў рэйс.
Пасажырская аўтакалона — гэта ўжо другое ў горадзе прадпрыемства, дзе на службу вытворчасці прыйшло тэлебачанне. Такая ж устаноўка ёсць і на фабрыцы піяніна імя 50-годдзя КПБ.

П. ФАМІЧОЎ.
"Камуністычная праца", №27 (8210), Пятніца, 16 лютага 1973 года.




Вадзіцель – гаспадар у аўтобусе


У гэтым сваім пісьме я зноў звяртаюся да пытання работы гарадскога пасажырскага транспарту і яго пасажыраў. 3 кожным годам пашыраюцца розныя віды бытавых паслуг. Няма сумнення ў тым, што і работнікі гарадскога пасажырскага транпспарту таксама імкнуцца да лепшага абслугоўвання насельніцтва. Курсіруюць новыя цудоўныя аўтобусы, значна пашырылася сетка аўтобусных ліній. Усё гэта вельмі радуе барысаўчан, і ў той жа час мы назіраем з'явы, якія так перашкаджаюць нам.
Мне хочацца сказаць сёння аб адным — пасадцы на аўтобусы. Існуюць правілы пасадкі пасажыраў. Кожны павінен заходзіць у аўтобус праз заднія дзверы, за выключэннем пасажыраў з дзецьмі. старых і інвалідаў. У аўтобусе абазначаны ўваход і выхад. Калі прытрымлівацца гэтага, то не будзе мітусні, цісканіны. Пасажыры змогуць без перашкод выходзіць на прыпынках і заходзіць. Толькі ўся бяда ў тым, што гэтыя правілы не захоўваюцца, ніхто іх не прытрымліваецца. А ідзе гэтае парушэнне ад саміх вадзіцеляў аўтобусаў. Так, так, я не памылілася, іменна ад вадзіцеляў, хаця правілы для пасажыраў. Вадзіцель — гаспадар ў аўтобусе, асабліва калі гэта бескандуктарнае абслугоўванне. Ён рэгуліруе парадак і не павінен дазваляць пасадку праз пярэднія дзверы.
Мне даводзіцца штодзённа ездзіць на аўтобусе маршруту № 9. На прыпынках, асабліва ля тэхнікума, у пярэднія дзверы набіваецца столькі пасажыраў, што на вуліцы Горкага нельга ўжо выйсці. Цябе адпіхнулі на сярэдзіну аўтобуса і ты ўжо не выйдзеш, не вырваўшы гузікі. Вы скажаце: пасажыраў многа, усім патрэбна сесці і ехаць. Справядліва. Але, зрабіўшы правільна пасадку, было б куды лягчэй пасажырам праходзіць на выхад.
Даводзілася назіраць такі малюнак. Стаіць на прыпынку жанчына з маленькім на руках. Падыйшоў аўтобус. Здаровыя маладыя людзі палезлі ў пярэднія дзверы, заціснулі жанчыну так, што тая ледзь не ўпусціла дзіця. Як патрэбна было ў гэты момант шафёру зачыніць: перад натоўпам пярэднія дзверы. Ён гэтага не зрабіў.
Не магу сказаць, што ўсе пасажыры парушаюць правілы. Не. Большасць правільна паводзіць сябе пры пасадцы. Астатніх патрэбна прывучыць. На гэта ў вадзіцеля ёсць правы і магчымасці.
Кожны з нас бываў у Мінску, Маскве, Ленінградзе і іншых гарадах. Мы не бачым там падобных малюнкаў. Колькі б людзей ні было, стаіць чарга і ўсе спакойна заходзяць на пасадку. Пярэднія дзверы толькі для выхаду.
Хіба ж ў нас іншыя людзі? Не. Людзі такія ж. Але справа ў тым, што вадзіцелі аўтобусаў у нас патураюць парушальнікам агульнапрызнаных правілаў і, такім чынам, самі ствараюць беспарадак пры пасадках.
Мне думаецца, што гэтае пытанне хвалюе многіх пасажыраў. А станоўчы адказ на яго можна даць толькі з дапамогай вадзіцеляў.

Л. ПІЛЕЦКАЯ, фармацэўт.
"Камуністычная праца", №28 (8211), Субота, 17 лютага 1973 года.



Наконт руху аўтобусаў


Пасля заканчэння рамонту


Група рабочых саўгаса «Боркі» напісала ў рэдакцыю пісьмо з просьбай дапамагчы наладзіць pyх аўтобусаў да вёскі Зачысце.
Начальнік аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбург, якому было накіравана на рэагаванне гэтае пісьмо, адказаў, што прычынай часовага спынення руху аўтобусаў па маршруту з'яўляецца нездавальняючы стан дарогі. Работы па рамонту праводзіць ДЭУ-122, і пакуль яны не скончаны.
Рух аўтобусаў будзе адноўлены пасля заканчэння рамонтных работ і стварэння нармальных умоў для праезду аўтобусаў. Кіраўніцтву ДЭУ-122 паведамлена аб неабходнасці хутчэйшага заканчэння рамонту.


Як вырашыць сельсавет


Медыцынская сястра 3-й паліклінікі Ю. I. Якуба і рэнтген-лабарант В. М. Летнік напісалі ў рэдакцыю аб неабходнасці змянення раскладу руху аўтобусаў па маршруту № 18 Барысаў — Глівін — Навасёлкі. Прыводзім адказ, які атрыман на скаргу ад начальніка аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбурга:
«Да 9 красавіка аўтобус выконваў ранішнія рэйсы да вёскі Глівін з адпраўкай адтуль у 7 гадаін (прыбыццё ў Барысаў 7-38) і 8-30 (з прыбыццём у Барысаў у 9-08). Праведзенай праверкай загрузкі рэйса на 8-30 было ўстаноўлена, што колькасць рабочых, якія едуць на работу у Барысаў, з'яўляецца нязначнай. Гэта ў асноўным работнікі 3-й паліклінікі, фабрыкі хімчысткі. Работнікі іншых прадпрыемстваў не маглі гэтым рэйсам паспяваць на работу. Улічваючы абгрунтаваныя просьбы жыхароў вёскі Навасёлкі, зварот у аўтакалону па гэтаму пытанню дэпутата Глівінскага сельсавета П. Кубліцкага і адсутнасць, пярэчанняў з боку Глівінскага сельсавета, аўтакалона працягнула рэйс другой адпраўкі аўтобуса да вёскі Наваселкі. Гэта выклікала незадаволенасць часткі пасажыраў, якія жывуць у вёсцы Глівін.
Аўтагаспадарка звярнулася ў Глівінскі сельсавет, каб разгледзець пытанне і выпрацаваць расклад ранішняга выхаду аўтобуса, які б лепш падыходзіў да пасажыраў. Рашэнне сельсавета будзе паведамлена дадаткова.
Што датычыцца кошту праезду па маршруту Барысаў – Глівін – Навасёлкі, то ён устаноўлен у адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на перевозку.


"Камуністычная праца", №93 (8276), Пятніца, 15 чэрвеня 1973 года.




Прыпыначны знак… на клёне


20 чэрвеня я стаяў на прыпынку каля помніка Арджанікідзе. Каля мяне спыніўся аўтобус «ПАЗ-652» № 31-44 МБД. Нейкія людзі вынеслі з машыны трафарэт, на якім было напісана «Аўтобусны прыпынак» і пачалі прыбіваць яго да клёна.
Я запытаў, што ж вы робіце, а ў адказ пачуў: «А да чаго мы прыб'ём?»
Прыбілі і паехалі. Самае цікавае, што на слупе побач прыпыначны знак ёсць.
Мяне вельмі абурыў гэты выпадак. Дастаткова два-тры разы прыбіць да дрэва такія знакі, лічы, што яно загінула.
На азеляненне горада выдаткоўваюцца вялікія сродкі, і абавязак кожнага жыхара — берагчы зялёныя насаджэнні.
І. ФІЛАТАЎ, жыхар г. Барысава.


"Камуністычная праца", №102 (8285) Субота, 30 чэрвеня 1973 года.



Вярнуцца да спісу артыкулаў>>

Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт