ПІСАЛА...

год 1974-ы


Графікі, скаргі… і дарогі


У пошце першых месяцаў новага года па-ранейшаму вялікая колькасць скаргаў на нездавальняючую работу пасажырскага транспарту. Пераважная большасць такіх пісьмаў накіроўваецца ў аўтакалону № 2433 для расследавання і прыняцця адпаведных мер.
Падрабязнае азнаямленне з адказамі аўтакалоны наводзіць на думку, што многія скаргі, справядлівыя па сутнасці, выкліканы нярэдка дрэнным ста-нам дарогі, а не з'яўляюцца вынікам якіх-небудзь арганізацыйных непаладак у самой аўтакалоне. Гэта датычыцца работы некалькіх гарадскіх маршрутаў, а таксама прыгарадных.
Старшы інжынер па падрыхтоўцы кадраў завода «Аўтагідраўзмацняльнік» Л. Е. Факееў прыводзіць прыклады зрыву рэйсаў па маршрутах №№ 7 і 8. Не задаволены рухам аўтобусаў па маршруту № 2 работніца макароннай фабрыкі Клімашонак і жыхарка вул. Чкалава, 54 Г. С. Гурэцкая. Прыводзіць прыклады зрыву рэйсаў па маршруту № 9 работніца завода БАТЭ М. А. Богдан. Вялікая група жыхароў вёскі Халмоўка Мсціжскага сельсавета, ад імя якіх напісала М. Ф. Кляшчонак, просіць дапамагчы наладзіць рэгулярны рух па маршруту Барысаў—Нядаль.
Вось што высветлілася з адказаў начальніка аўтакалоны Н. Гінзбурга. Маршрут аўтобусаў №№ 7 і 8 праходзіць па вуліцы Дымкі. Праезная частка гэтай вуліцы ў раёне магазіна ў пачатку студзеня знаходзілася ў дрэнным стане. Pyx практычна стаў немагчымым. Таму парушыўся графік. Калі была падсыпана праезная частка вул. Дымкі. рух аўтобусаў аднавіўся. Для нармальнай ра.боты неабходны рамонт асобных участкаў дарогі.
Парушэнне графіка руху аўтобусаў па маршруту № 2 таксама выклікана той жа прычынай. Аўтагаспадарка не можа накіраваць па гэтаму маршруту аўтобусы большай умяшчальнасці маркі ЛІАЗ-677, бо ў раёне краязнаўчага музея і вул. Р. Люксембург стан дарогі вельмі дрэнны.
Маршрут № 9 абслугоўваюць аўтобусы вялікай умяшчальнасці, якія маюць пнеўматычную падвеску і не могуць эксплуатавацца пры дрэнным стане дарогі. Іменна такой яна была ў раёне завода агрэгатаў у пачатку студзеня. Рэйс аўтобусаў з адпраўленнем з горада ў 0.30 мінут не адменен. Па просьбе рабочых філіяла швейнага аб’яднання ён прадоўжан на 15 мінут і пачынаецца ў 0.45. Гэта зручна і рабочым другой змены прамысловага раёна горада.
Несуцяшальны адказ і для жыхароў вёскі Халмоўка. У выніку разводдзя на дарозе Мсціж —Нядаль утварыліся ямы. Рух аўтобусаў стаў немагчымым. Сумесным абследаваннем, праведзеным з выканкомам Мсціжскага сельсавета, устаноўлена, што без рамонту дарогі рух на ўчастках Мсціж — Нядаль і Мсціж — Вароўскае аднавіць нельга.
У адным з папярэдніх аглядаў гаварылася аб тым, па якой прычыне аўтобус маршруту № 5 не даходзіць да канечнага прыпынку: у раёне ракі Сха няма развароту. Але скаргі працягваюць паступаць. Аб гэтым піша ў рэдакцыю пенсіянер М. Д. Буйвідовіч, а таксама жыхар вуліцы Чэхава Васільеў. Варыянты, якія прапануюць абодва ў сваіх пісьмах, для аўтакалоны непрыемлемыя. Начальнік аўтакалоны паведаміў, што рух праз новы мост немагчымы, бо адсутнічаюць пад'езды. Пытанне аднаўлення руху аўтобусаў будзе вырашана пасля добраўпарадкавання пад'езду і развароту каля маста. Адсыпка і добраўпарадкаванне развароту павінны быць выкананы гаркамгасам у летнія месяцы 1974 года.
Ёсць у апошняй пошце скаргі на незахаванне графіка руху аўтобусаў. Жыхар вул. Урыцкага, 47, В. Н. Станкевіч расказвае пра выпадак на аўтастанцыі, сведкай якога ён стаў. Аўтобус па маршруту Барысаў —Чэрнеўка павінен быў адправіцца ў 11.35, а пайшоў на 20 мінут пазней. Аўтар справядліва прапануе навесці парадак і своечасова адпраўляць машыны ў рэйс. Тут многае залежыць ад работнікаў аўтастанцыі.
Рэдакцыя атрымала адказ на скаргу жыхароў вёсак Высокі Бераг, Навасёлкі, Капачэўка, якія расказваюць пра выпадак на аўтастанцыі. Яны не змаглі выехаць па прызначэнню, таму што аўтобус быў накіраван па іншаму маршруту. Расследаванне ўстанавіла, што да вёскі Траянаўка было 8 пасажыраў, а да Максімаўкі толькі 3. У распараджэнні дыспетчара знаходзіўся адзін аўтобус, і яна прыняла правільнае рашэнне, накіраваўшы аўтобус у Траянаўку. 3 трох пасажыраў, якія зайшлі ў дыспетчарскую са скаргай, двое былі ў нецвярозым стане, нетактоўна паводзілі сябе. Таму і скаргу напісалі ананімную. Выпадак нехарактэрны для даннага маршруту. 3 запланаваных на снежань мінулага года 248 рэйсаў па маршруту Барысаў—Максімаўка было выканана 246.
I яшчэ адна скарга пра парушэнне графіка. 21 студзеня вадзіцель I. 3. Якубенка адправіўся з Максімаўкі раней графіка па віне дыспетчара Н. Сазанёнак, якая памылкова паставіла ў пуцявым лісце час адпраўлення з Максімаўкі ў 7.45 замест 8.10. Дзяжурны дыспетчар папярэджана. Аўтагаспадарка прыносіць свае прабачэнні з выпадку здарыўшагася.
I калі ў прыведзеным вышэй выпадку вадзіцель не вінаваты, то парушэнне, аб якім пойдзе размова, здарылася іменна па віне вадзіцеля. Жыхар г. Мінска I. Р. Яскевіч стаў сведкай нядобрасумленных паводзін вадзіцеля Пашкоўскага. 3 вёскі Кішчына-Слабада ён вёз пасажыраў, якія заплацілі за праезд, але білетаў не атрымалі. Было гэта 9 студзеня.
Факты, выкладзеныя ў пісьме, мелі месца. Шафёр Пашкоўскі часткова прызнаў сябе вінаватым, тлумачачы, што многія пасажыры мелі праязныя білеты. Загадам па аўтагаспадарцы за правоз пасажыраў без білетаў шафёру Пашкоўскаму аб'яўлена вымова і ён пазбаўлен прэміяльнай аплаты ўсіх відаў за студзень на сто працэнтаў. Пісьмо разгледжана на сходах у атрадах, на нарадзе работнікаў кантрольнай службы.


"Камуністычная праца", №35 (8422), Субота, 2 сакавіка 1974 года.




Важныя дробязі


Захаванне працоўнай дысцыпліны на прамысловых прадпрыемствах у многім залежыць ад бесперабойнай работы гарадскога аўтатранспарту. А што мы назіраем на аўтобусным прыпынку кожную раніцу або пасля работы ў гадзіны «пік»? Як выконваюцца графікі руху?
Людзі чакаюць аўтобуса па 30—40 мінут, графікі не захоўваюцца. Не дзіўна. таму, што на працу барысаўчане з'яўляюцца са сапсаваным на-строем.
Расклады руху аўтобусаў ёсць амаль на ўсіх прыпынках. Шкада толькі, што яны не вытрымліваюцца. Па маршрутах 3, 11 аўтобусы павінны ісці праз 15—20 мінут, а ходзяць яны не часцей як праз 30—40 мінут, а часам і больш. Так, 8 лютага на прыпынку «Аўтастанцыя» «пяцёрка» прастаяла больш 30 мінут, пачынаючы з 12 гадзін дня. I гэта на вачах у дыспетчараў. Не дзіўна таму, што атрымліваецца такі малюнак: спачатку пуста, а праз гадзіну густа. Так было 11 лютага, калі ў бок вакзала на прыпынку «Аўтарэмзавод» за 20 мінут (з 16.50 да 17.10) прайшло дзесяць аўтобусаў, хаця ў гадзіны «пік» яны спазняліся.
Часта бывае так. Людзі стаяць, нервуюцца, не ведаюць, чакаць яшчэ ці пайсці пешшу, а побач імчацца пустыя аўтобусы службовыя, маршрутныя, а то і наогул невядома якога прызначэння. Ці не занадта гэта вялікае марнатраўства? Можна назіраць, як аўтобус стаіць каля прыватнага дома або каля сталовай. Шафёр не толькі снедае ці абедае, але і адпачывае, колькі жадае. Так, 15 лютага аўтобус маршруту № 11 (№ 92-83 МБЖ) прастойваў каля рэстарана «Лявоніха» паміж 11 і 12 гадзінамі дня, хаця на прыпынку было многа народу.
Не салодка бывае на прыпынках бацькам з малымі дзуцьмі. Стаяць даводзіцца падоўгу ў любое надвор’е. Ахоўныя павільёны ёсць не ўсюды. Так і захварэць нядоўга.
На пярэднім шкле, збоку і на заднім шкле аўтобуса павінны знаходзіцца трафарэты з указаннем нумара маршруту. Часта здараецца, што на заднім шкле трафарэту наогул не бывае або ён становіцца нябачным з-за бруду. Бывае так, што на пярэднім шкле напісана «11», а з боку «1». Вось і прыкідваеш, куды ўсё ж пойдзе аўтобус.


<…>нажаль частка артыкулу знішчана<…>


У нашым горадзе стала правілам рабіць пасадку ў аўтобус праз двое дзверцаў адначасова. Дарэчы, пасадкай гэта цяжка назваць. Нельга спакойна назіраць, як маладыя людзі ломяцца, ў пярэднія дзверы, адпіхваючы тых, каму па праву можна карыстацца такой прывілеяй.
Мне даводзіцца кожны дзень бачыць на аўтобусным прыпынку «Палітэхнікум» такі малюнак, які не можа не выклікаць абурэння. Пасажыраў заўсёды многа. У асноўным гэта навучэнцы тэхнікума, вучылішчаў. Не паспее аўтобус падыйсці да прыпынку, як яны рвуцца ў пярэднія дзверы, нічога не заўважаючы на сваім шляху. 19 лютага я ехала на аўтобусе маршруту № 9, нумар 35-20. Было гэта ў 16 гадзін. Маладыя людзі, якія стаялі на прыпынку, збілі з ног пажылую жанчыну і нават не азірнуліся, калі яна павалілася. Праўда, нехта ўсё ж дапамог ёй падняцца. Інакш магла б застацца інвалідам. Бледная, жанчына хуценька адыйшла ўбок. У аўтобус яна так і не села.
На гэтым жа прыпынку здаровыя маладыя людзі збілі з ног жанчыну з дзіцём на руках, натоўп панёс у пярэднія дзверы старога чалавека, а нейкая дзяўчына сарвала з яго галавы шапку і кінула ўбок са словамі: «Куды лезеш?». Стары вымушаны быў вярнуцца за шапкай, а маладыя нахабныя людзі працягвалі «штурм».
Такі малюнак на прыпынку «Палітэхнікум» паўтараецца з…


<…>нажаль частка артыкулу знішчана<…>


…зразумела, бываюць выкладчыкі палітэхнікума і вучылішчаў. Няўжо яны не бачаць паводзін сваіх выхаванцаў? Калі да гэтага часу навучэнцам невядомы Правілы пасадкі ў аўтобусы, то не грэх напомніць ім пра гэта, прачытаць лекцыю, навучыць элементарным паводзінам, пра якія гавораць малым яшчэ ў дзіцячых садах.
Зразумела, не віна шафёраў у тым, што маладыя людзі паводзяць сябе па-хуліганску. Гэта віна ўсіх нас, таму што мы цярплівыя да такіх брыдкасцей. Але шафёры вінаваты, у першую чаргу, у тым, што ў нас у горадзе развялося так многа «маладых здаровых інвалідаў», якія амаль узаконілі сабе права сілавой пасадкі ў пярэднія дзверы аўтобусаў. У кожным аўтобусе ёсць мікрафон. Не так ужо цяжка шафёру лішні раз напомніць, што пасадка толькі праз заднія дзверы, Не так ужо цяжка і зачыніць пярэднія перад нахабнікамі.
Аднак нашы шафёры лічаць за лепшае моўчкі назіраць за такімі дзеяннямі. А зачынілі б яны адзін, пяць, дзесяць разоў пярэднія дзверы перад імі — не палезлі б у адзінаццаты раз.
Вельмі хацелася б ведаць, што думае наконт такіх «правілаў» пасадкі адміністрацыя аўтакалоны.

ПІЛЕЦКАЯ, фармацэўт.
"Камуністычная праца", №44 (8431), Серада, 20 сакавіка 1974 года.



Да ведама пасажыраў!


У сувязі з пераходам на летні перыяд эксплуатацыі з 16 мая т. г. pyx аўтобусаў на частцы маршрутаў будзе арганізаваны па змененых раскладах.
Неабходную даведку па раскладу маршрутаў, якія вас цікавяць, можна атрымаць у даведачным бюро аўтастанцыі (тэл. 65-43).

Адміністрацыя аўтакалоны № 2433.



Па пісьмах пасажыраў


Частку пісьмаў, якія датычацца руху аўтобусаў, рэдакцыя накіроўвае на рэагаванне ў аўтакалону № 2433. Некаторыя матэрыялы друкуюцца на старонках газеты. Падборка па пісьмах пасажыраў была змешчана ў № 44. Нядаўна атрыман адказ на артыкул «Важныя дробязі» і пісьмо «3 праязным... на спадарожнай», якія былі надрукаваны ў падборцы.
У артыкуле «Важныя дробязі» ўзнімаліся пытанні захаванасці графікаў руху, павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў на гарадскіх маршрутах. Начальнік аўтакалоны Н. Гінзбург паведаміў, якія меры прымаюцца для паляпшэння абслугоўвання пасажыраў па маршрутах №№ 1, 11, 9, 7. Тут курсіруюць аўтобусы вялікай умяшчальнасці. Часткова яны працуюць на маршрутах №№ 2, 3, 5, 8, 10. Да канца года будуць атрыманы яшчэ чатыры такія аўтобусы. Для паляпшэння дастаўкі рабочых са старой часткі горада ў мікрараён па вул. Гагарына ўведзены тры экспрэсныя рэйсы. Павялічана колькасць рэйсаў па маршрутах №№ 1 і 2, У адказе таксама сказана, што праведзена поўнае абнаўленне трафарэтаў, надпісаў у аўтобусах. Што датычыцца заметкі «3 праязным... на спадарожиай», то ў адказе на яе паведамлена, што зрыў рэйсаў па маршруту Барысаў— Прыямінскі рамонтны завод — з'ява нехарактэрная.
У час веснавога разводдзя ў сувязі з дрэнным станам дарог павялічылася колькасць скаргаў ад пасажыраў, якія карыстаюцца аўтобусамі прыгарадных маршрутаў. Жыхары Bocaва Чарневіцкага сельсавета не задаволены тым, што аўтобус не заходзіць у іх вёску. У пачатку красавіка была праведзена сумесная праверка стану дарогі, у якой удзельнічалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і ДЭУ-122. Устаноўлена, што шырыня дарогі не забяспечвае бяспеку раз'езду з сустрэчным транспартам. Рух аўтобуса ў вёску Восава магчымы па ста-рой дарозе, аднак неабходны яе рамонт. Аб гэтым паведамлена ў Чарневіцкі сельсавет.
У сувязі з дрэнным станам дарогі некаторы час у вёску Клетнае не мог заходзіць аўтобус маршруту Барысаў—Жортай. Аб гэтым таксама была скарга. Цяпер рух аўтобусаў па маршруту адноўлен поўнасцю. Аўтакалона дала грунтоўныя адказы на іншыя пісьмы пасажыраў — Н. Адамейкі з вёскі Бытча і жыхара г. Барысава, вул. Стаханаўская, 56 Хадасевіча.
На жаль, яшчэ сустракаюцца выпадкі грубасці з боку работнікаў аўтакалоны. Аб адным такім факце паведаміла ў сваім пісьме А. А. Яфімава (вул. Камарова, 18, кв. 150). Жанчыне тэрмінова спатрэбілася таксі. Вадзіцель таксі № 56-18 JI. I. Ржэуцкі, які вёз Яфімаву і яе сяброўку, паводзіў сябе нетактоўна, заявіў, што калі лічыць капейкі, то трэба ездзіць не на таксі, а на аўтобусе. Адбылася непрыемная размова і ў выніку —скарга на вадзіцеля.
Факт грубасці з боку Л. I. Ржэуцкага меў месца. Аб гэтым паведамлена ў адказе начальніка аўтакалоны. Загадам па гаспадарцы вадзіцелю аб'яўлена вымова. Выпадак абмеркаван на сходзе шафёраў таксі.
На сходзе вадзіцельскага і кандуктарскага саставу аўтагаспадаркі абмеркавана скарга на шафёра Скуратовіча і кандуктара Кляйміхіну. Напісаў скаргу А. А. Васілеўскі (вул. III Інтэрнацыянала, 6-41). У сувязі з тым, што ў аўтобусе было многа пасажыраў, кандуктар не змагла прасачыць за своечасовым выхадам на прыпынку ля завода агрэгатаў, і жонцы А. А. Васілеўскага дзверцамі прыціснула руку. Аўтакалона прыносіць свае прабачэнні з выпадку здарыўшагася. На сходзе звернута сур'ёзная ўвага на павышэнне культуры абслугоўвання, больш чулыя і ўважлівыя адносіны да пасажыраў.

"Камуністычная праца", №77 (8464), Субота, 18 мая 1974 года.



Па пісьмах пасажыраў


Рэдакцыя атрымала адказы з аўтакалоны № 2433 на скаргі пасажыраў. Адно з пісьмаў, якое напісаў тав. Аленішка, датычылася дрэннага стану дарогі да вёскі Плітчанка. У сувязі з гэтым аўтобусы не даходзяць да прыпынку.
Начальнік аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбург у сваім адказе паведаміў, што пісьмо тав. Аленішкі разгледжана ў аддзеле эксплуатацыі аўтапрадпрыемства. Была зроблена праверка стану дарогі сумесна са старшынёй Бродаўскага сельсавета. Высветлена, што ўчастак дарогі Бродаўка — Плітчанка не спрафіліраван. Асабліва ў нездавальняючым стане знаходзіцца частка дарогі перад вёскай Дразы. Тут стварылася глыбокая каляіна, і аўтобусы маркі ЛAЗ, якія абслугоўваюць маршрут, не могуць тут прайсці. Для аднаўлення руху неабходна прафіліроўка палатна дарогі.
Другое пісьмо таксама датычылася парушэння графіка руху аўтобусаў. Яго напісала I. I. Ліпніцкая па даручэнню жыхароў вуліцы Чырвонаармейскай. Некаторы час працаваў дадатковы аўтобус маршруту № 1 да павароту на Зембін. Але карысталіся ім пасажыры нядоўга. Графік пачаў сістэматычна парушацца.
У адказе з аўтакалоны сказана, што пісьмо разгледжана ў аддзеле эксплуатацыі, абмеркавана на сходзе дыспетчараў, даведзена да ведама вадзіцельскага саставу. Дадатковы рэйс аўтобуса маршруту № 1 да прыпынку «Паварот на Зембін» быў уведзен як эксперыментальны да вырашэння пытання змены раскладу асноўнага маршруту №12. Але аўтакалона вымушана была адмовіцца ад гэтага, бо новы расклад немагчыма было ўзгадніць з часам работы некаторых прадпрыемстваў і арганізацый. Таму і назіралася парушэнне графіка. Цяпер выкананне дадатковага рэйса ўзята пад кантроль. Дзяжурныя дыспетчары сурова папярэджаны аб асабістай адказнасці за яго выкананне.
Атрыман адказ на скаргу Т. В. Клумбоцкай (вул. Ленінградская, 1, кв. 5), якая напісала аб грубасці кандуктара аўтобуса. У адказе з аўтакалоны сказана, што з пісьмом пазнаёмлены вадзіцелі і кандуктары. Яно абмеркавана на расшыранай вытворчай нарадзе кіраўніцтва аўтапрадпрыемства. За няўважлівасць, грубасць да пасажыраў кандуктару Тарасёнак загадам па аўтакалоне аб'яўлена заўвага. Аўтакалона прыносіць свае прабачэнні Т. В. Клумбоцкай з выпадку здарыўшагася.

"Камуністычная праца", №106 (8493), Аўторак, 9 ліпеня 1974 года.




Пасадка штурмам

Я пенсіянер, але працягваю працаваць. У выхадны дзень, 6 ліпеня, вырашыў паехаць да сваякоў. Узяў білеты для сябе і жонкі. На іх быў напісаны: час, адпраўлення — 7.45 і месцы. Падыйшоў маршрутны аўтобус Барысаў — Зачысце (нумар аўтобуса 13-58 МБГ).
Як і іншыя пасажыры, мы спадзяваліся на нармальную спакойную пасадку. Але да нашага здзіўлення пасадка адбылася абураючая — штурмам праз пярэднія і заднія дзверы адначасова. У выніку атрымалася, што старэйшыя і слабейшыя зайшлі ў аўтобус апошнімі. Месцы для сядзення занялі маладыя, дужыя, нахабныя рабяты.
Я папрасіў кантралёра навесці парадак і пасадзіць мяне на месца, указанае ў білеце. Але яна адказала: «Не хапала яшчэ, каб я вас на месцы рассаджвала».
Узнікае пытанне: як быць у далейшым? Можа, адмовіцца, ад паездак і выкарыстання сваіх выхадных дзён па свайму жаданню? А ці не лепш навесці парадак на аўтастанцыі?

М. ДЭИКА, пенсіянер.
"Камуністычная праца", №115 (8502), Серада, 24 ліпеня 1974 года.




Чаму парушаецца графік?


Многія жыхары вёскі Пагадзіца працуюць у горадзе і, вядома, карыстаюцца паслугамі аўтобуса, маюць праязныя білеты. Вось такіх і хвалюе пытанне: чаму ў апошні час pyx транспарту па маршруту Барысаў—Пагадзіца нерэгулярны. То першы рэйс зрываецца, а то і тры, як гэта было 14 жніўня. Прычым, у такіх выпадках ніхто не папярэджвае пасажыраў, не растлумачыць прычыны парушэння графіка.
Ф. Кончык.


"Камуністычная праца", №138 (8525), Аўторак, 3 верасня 1974 года.




Да ведама пасажыраў!


Аўтакалона № 2433 даводзіць да ведама пасажыраў, што з 15 верасня 1974 года ўводзіцца наступнае змяненне ў размяшчэнні аўтобусных прыпынкаў на маршрутах горада:
1. Па вуліцы Працы (Маршруты №№ 3, 5, 10, 11, 14):
  а) замест двух прыпынкаў «Гармалзавод» і «Хімфармзавод» уводзіцца новы прыпынак «Аўтакалона № 2433»; 
  б) прыпынак «Рэммехзавод» ліквідуецца; 
  в) замест двух прыпынкаў «Дзетяслі» і «12-я сярэдняя школа» ўводзіцца новы прыпынак «Вуліца 10 год БССР». 
2. Па вуліцы М. Горкага (маршрут № 2):
  а) замест існуючых двух прыпынкаў «Вуліца Ленінская» і «Вуліца Першамайская» ўводзіцца новы прыпынак «Вуліца 8-га Сакавіка». 
3. Па вуліцы III Інтэрнацыянала (маршруты №№ 1 і 12):
  а) прыпынак «Вуліца Урыцкага» адносіцца на 200 метраў у бок 9-й сярэдняй школы. Прыпынак «9-я сярэдняя школа» ліквідуецца; 
  б) прыпынак «Вуліца Яраша» пераносіцца на вуліцу Свабоды насупраць сталовай камбіната Белкаапсаюза. 
4. Па вуліцы Свабоды (маршруты №№ 1 і 12):
  а) прыпынак «Камбінат Белкаапсаюза» ліквідуецца; 
  б) прыпынак «Вуліца А. Кашавога» адносіцца на 100 метраў у бок вуліцы Р. Ібаруры. 
5. Па вуліцы Працы (маршрут № 4) ліквідуецца прыпынак «5-я сярэдняя школа».
 

Адміністрацыя аўтакалоны № 2433.

"Камуністычная праца", №143 (8530), Серада, 11 верасня 1974 года.




Маршрут адкрыты


Жыхары вёскі Забашавічы напісалі ў рэдакцыю скаргу аб тым, што не могуць дачакацца таго дня, калі да іх пойдзе рэйсавы аўтобус. Калісьці гэты маршрут Барысаў—Забашавічы існаваў, і аўтобус хадзіў. А потым аўтобусы хадзіць перасталі. Людзі адчуваюць вялікую нязручнасць.
Рэдакцыя скаргу накіравала на рэагаванне начальніку аўтакалоны № 2433 тав. Гінзбургу.
Ён паведаміў, што прычынай спынення руху па ўказанаму маршруту з'явіўся нездавальняючы стан дарог. Гэта ўстанавіла камісія ў саставе работнікаў аўтакалоны і прадстаўніка ДЭУ-122.
Паўторная праверка дарогі, якая была зроблена ў жніўні, таксама паказала немагчымасць аднавіць тут pyx аўтобусаў. Да таго ж ДЭУ-122 праводзіць тут работы па ўкладцы труб. У верасні стан дарогі праверан камісіяй з удзелам прадстаўнікоў упраўлення будаўніцтва і рамонту дарог аблвыканкома, Мінскага абласнога ўпраўлення аўтамабільнага транспарту і ДЭУ-122. Камісія зноў адзначыла цяжкія дарожныя ўмовы маршруту, наяўнасць пясчанай калейнасці, якая ўскладняе pyx аўтобусаў.
Аднак, улічваючы шматлікія просьбы пасажыраў, неабходнасць забеспячэння падвозу школьнікаў, аўтакалона пайшла на аднаўленне руху па маршруту да вёскі Забашавічы. Аўтобусы ходзяць з 1 верасня.


"Камуністычная праца", №146 (8533), Аўторак, 17 верасня 1974 года.



Пашкоджаны артыкул


<…>нажаль частка артыкулу разам з загалоўкам знішчана<…>


…Барысаў—Чарневічы. Сталі частымі зрывы рэйсаў. Прыйдзеш на прыпынак, каб заехаць у горад, чакаеш, а аўтобуса няма. Даводзіцца шукаць спадарожную машыну. Раней у аўтакалоне спасылаліся на дрэнны стан дарогі. Зараз да вёскі Чарневічы дарога вельмі добрая, і спрыяе руху аўтобусаў. На што ж цяпер спасылацца?
Калі ж, здараецца, пашанцуе і ты сеў у аўтобус, дык іншыя непрыемнасці. Усю дарогу ты павінен ехаць і трэсціся, бо ты едзеш «зайцам», хаця і грошы заплаціў. Вадзіцель проста не выдае білеты. Так вось было і 10 жніўня. Пасажыры зайшлі ў аўтобус. Шафёр адразу ўзяў грошы, а пра білеты, прабачце, забыўся. Калі ж мы запыталі ў яго пра білеты, то ён прапанаваў нам зусім пакінуць аўтобус. Як жа ўсё гэта расцэньваць?
На гэтую скаргу пасажыраў з вёскі Чарневічы даў адказ начальнік аўтакалоны № 2433 тав. Гінзбург. Вось што ён паведамляе: «Пісьмо разгледжана на вытворчай нарадзе, на сходзе вадзіцельскага саставу і ў кантрольнай службе аўтагаспадаркі. Аналіз выканання рэйсаў па маршруту Барысаў— Чарневічы паказвае, што ў лі…



<…>нажаль частка артыкулу знішчана<…>


…22 рэйсы. Гэта тлумачыцца тым, што ў ліпені і жніўні аўтагаспадарка вымушана была штодзённа выдзяляць вялікую колькасць аўтобусаў для дастаўкі рабочых на будаўніцтва Лошніцкага жывёлагадоўчага комплексу, а таксама экскурсійнаму бюро для паездак рабочых і служачых горада і раёна па гістарычных месцах.
У далейшым кіраўніцтва аўтагаспадаркі прымае меры па забеспячэнню стабільнай работы па маршруту Барысаў—Чарневічы і іншых маршрутах. У верасні становішча значна палепшылася.
Што датычыцца нявыдачы пасажырам білетаў, то, як высветлілася, 10 жніўня на гэтым маршруце працаваў вадзіцель Чарняўчык. Ён, праўда, адмаўляў гэты факт. Аднак праведзеным расследаваннем устаноўлена, што Чарняўчык вінаваты. Загадам па аўтагаспадарцы ён пераведзен вадзіцелем на аўтобус устарэлай канструкцыі ЛІАЗ-158.
Работа вадзіцеляў на маршруце Барысаў—Чарневічы ўзята пад пастаянны кантроль».

"Камуністычная праца", №158 (8545), Аўторак, 8 кастрычніка 1974 года.



Як бы не праваліцца!


Я працую вадзіцелем аўтобуса і таму рашыў напісаць аб цяжкасцях на маршруце № 4.
Пачынаючы ад пераезду і да канторы ачыстак дарога ў залінейным раёне ў вельмі дрэнным стане. На ўсім яе працягу калдобіны. Але асаблівую занепакоенасць выклікае мост паміж прыпынкамі «Прафінтэрн» і «Паліклініка». Нядаўна тут правалілася грузавая машына. Яе прыйшлося выцягваць аўтакранам. Але і пасля гэтага меры не былі прыняты.
Праўда, дошкі прывезлі і згрузілі. Так і ляжаць яны, а мост усё больш і больш правальваецца. Пакуль грузавая машына трапіла ў бяду. Але ж мы возім жывы груз, пасажыраў, і можам скалечыць людзей. Таму, калі еду, у галаве адна думка: «Як бы не праваліцца!»
Аўтобусы часта сходзяць з лініі з-за дрэннага стану дарогі, А прыпынкі каля паліклінікі ў адзін і другі бок знаходзяцца насупраць, і калі спыняюцца два аўтобусы, pyx астатніх машын спыняецца наогул.
I яшчэ адно пытанне да загадчыка гаркамгаса: калі ў Барысаве будуць асветлены ўсе аўтобусныя прыпынкі? Няўжо цяжка павесіць ліхтары? У начны час, асабліва ў дажджлівае надвор'е, вадзіцель можа не заўважыць пасажыра. які заходзіць у заднія дзверцы. Вось тады, як гаворыцца, усе шышкі на вадзіцеля.

Я. ГРУЗДОЎ.
Вул. П. Рака, 104, кв. 3.
"Камуністычная праца", №189 (8576), Субота, 30 лістапада 1974 года.




Хаця пісьмо і не надрукавана...


Аднойчы на Прывакзальнай плошчы пасажыры запоўнілі аўтобус № 17-52, які курсіраваў па другому маршруту. Праз момант падыйшоў вадзіцель і заявіў:
—Выходзьце! Я не паеду.
Пасажыры захваляваліся, замітусіліся. Амаль усе выбілі ў касе білеты і зараз патрабавалі вярнуць грошы.
Зразумела, грошы ніхто не вярнуў, а пасажырам усё ж давялося выйсці з аўтобуса, бо вадзіцель упарта настойваў на сваім.
Я звярнуўся да дыспетчара і пачуў тані адказ:
— Вадзіцель павінен ехаць па маршруту. А калі не згаджаецца, вы прымусьце яго, можаце і сілу прымяніць, дайце яму па мордзе.
Дзіўна, як бачыце, атрымліваецца. Не дыспетчар камандуе вадзіцелем, а прапануе рабіць гэта пасажырам. Ды, наогул, на што падобна гэта гісторыя — пусціць у аўтобус пасажыраў, а пасля таго, як яны возьмуць білеты, выставіць вон. Дарэчы, такое на «двойцы» назіраецца даволі часта. Ці не могуць нам растлумачыць, што ўсё гэта значыць?
Пісьмо такога зместу атрымала рэдакцыя ад жыхара вуліцы Арджанікідзе, 71 А. Жабко.
Як паведаміў начальнік аўтакалоны № 2433 тав. Луцкевіч, якому было накіравана пісьмо на рэагаванне, скарга разгледжана на вытворчай нарадзе сярод вадзіцельскага саставу, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых аўтакалоны. Як устаноўлена расследаваннем, факты грубасці, нераспарадчасці з боку дыспетчара Ф. К. Макаранка мелі месца. Загадам па аўтагаспадарцы дыспетчару аб'яўлена вымова. 3 работнікамі аўтастанцыі праведзены заняткі, на якіх звернута ўвага на паляпшэнне культуры абслугоўвання пасажыраў.

"Камуністычная праца", №196 (8583), Субота, 14 снежня 1974 года.




Вярнуцца да спісу артыкулаў>>

Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт