ПІСАЛА...

год 1980-ы

Да ведама пасажыраў!


16 студзеня адкрываецца НОВЫ АЎТАВАКЗАЛ.
3 12 гадзін аўтобусы ўсіх маршрутаў, прыгарадных і міжгародніх зносін, будуць адпраўляцца з новага аўтавакзала (вул. Будаўніноў, 35).


Адміністрацыя аўтакалоны № 2433.



ДА ВЕДАМА ПАСАЖЫРАЎ!


Сёння, 16 студзеня адкрывавцца новы аўтавакзал (вул. Будаўнікоў, 35).
3 12 гадзін аўтобусы ўсіх маршрутаў прыгарадных і міжгародніх зносін будуць адпраўляцца з новага аўтавакзала.
Праезд: са старой часткі горада — аўтобусамі маршрутаў №№ 11, 12, 14 да прыпынку «Аўтавакзал»; аўтобусам маршруту № 9 — да прыпынку «Вуліца Будаўнікоў»; з новай часткі горада — аўтобусамі маршрутаў №№ 3, 10, 11, 14 да прыпынку «Аўтавакзал».
У старой частцы горада прадугледжан прыпынак для высадкі пасажыраў аўтобусаў, маршруты якіх праходзяць праз аўтастанцыю.
У сувязі з адкрыццём вакзала на частцы маршрутаў мяняюцца расклад руху і кошт праезду.
Тэлефоны для даведак:
начальнік аўтавакзала — 3-01-50
дзяжурны па аўтавакзалу — 3-04-41
дыспетчар — 3-04-13
даведачнае бюро — 3-03-53
каса папярэдняга продажу білетаў — 3-02-22
Адміністрадыя аўтакалоны № 2433.

"Камуністычная праца", №9 (9627), Аўторак, 15 студзеня 1980 года.


Да ведама пасажыраў

Пачаў дзейнічаць з 20 лютага 1980 года міжабласны аўтобусны маршрут Барысаў—Магілёў цераз Беразіно.
За даведкамі звяртацца у даведачнае бюро аўтавакзала.
Адміністрацыя аутакалоны № 2433.

"Камуністычная праца", №10 (9628), Серада, 16 студзеня 1980 года.


МАРШРУТ ДЗЕЙНІЧАЕ СТАБІЛЬНА

Ад імя пасажыраў, якія ездзяць па маршруту Барысаў — Лошніца, у рэдакцыю надісала скаргу Л. Кацёлкіна. Яна, у прыватнасці, піша аб неабходнасці павелічэння колькасці рэйсаў на маршруце, змяненні раскладу руху.
Начальнік аўтакалоны № 2433 А. К. Сімакоў паведаміў рэдакцыі, што кіраўніцтва аўтакалоны разгледзела скаргу Л. Кацёлкінай аб рабоце аўтобуса маршруту № 29. На маршруце працуюць два аўтобусы вялікай умяшчальнасці ЛІАЗ-677. Час адпраўлення першага аўтобуса з Барысава — 6.00, 7.20, 9 10, 11.46, 13.30, 15.20, 17.05, 18.45, 20.55, другога — 6.15, 8.05, 10.10, 14.20, 16.40. Раней на маршруце вытконвалася 36 рэйсаў, але з уводам новага аўтавакзала павялічылася адлегласць. Таму зменшылася колькаснь рэйсаў і іх выконваецца 28. Апошні рэйс з адпраўленнем у 22.15 быў адменен з-за адсутнасці пасажыраў у выніку вывучэння пасажырапатоку. Просьба аб змяненні адправак у 16.10, 17.55 не можа быць задаволена, 6о змяненне часу адпраўкі аўтаматычна выклікае змяненне іншых рэйсаў. Адппаўленні ў 16.40, 18-45 і 20.50 ёсць і цяпер.
Маршрут абслуговаепца стабільна, практычна без зрыву рэйсаў і гаварыць аб яго нездавальнячючай рабоце няма падставы.

"Камуністычная праца", №90 (9708), Субота, 7 чэрвеня 1980 года.


3 АЎТАКАЛОНЫ АДКАЗВАЮЦЬ

Не задаволены рухам аўтобуса да вёсак Навасёлкі і Глівін пасажыры П. Кубліцкі, Н. Небышынец, Н. Левановіч і іяшыя. Аб гэ-тым яны напісалі ў рэдакцыю і прывялі канкрэтныя прыклады зрыву рэйсаў па маршруту № 18.
Выконваючы абавязкі начальніка аўтаналоны № 2433 А.П. Драчоў паведаміў у рэдакцыю, што скарга разгледжана. Факты аб зрыве рэйсаў 27 і 28 мая гэтага года пацвердзіліся. Запланаваны на лінію аўтобус не выйшаў у рэйс па тэхнічнай няспраўнасці.
Pyx аўтобусаў па Маршруту Барысау-Навасёлкі знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Прыняты меры па замацаванню за маршрутам аўтобуса ў добрым тэхнічным стане. Нетактоўныя паводзіны дыспетчараў абмяркоўваліся на сходзе калектыву аўтавакзала. Дыспетчарам Сінкевіч Л. I. і Сазапёнак Н.Г.- строга ўказана на нетактоўныя паводзіны.

* * *


Жыхары пасёлка Камунар напісалі ў рэдакцыю скаргу аб нерэгулярным руху аўтобусаў маршрутаў №№ 6 і 16. У пісьме, якое падпісалі І.А. Шахоцька, Л.С. Богдан, А. Бярозка і іншыя, былі прыведзены канкрэтныя прыклады зрыву графікаў руху, нетактоўнасці работнікаў дыспетчарскай службы, што каля чыгуначнага пакзала, да якіх звярталіся пасажыры.
Начальнік аўтакалоны № 2433 А. К. Сімакоў паведаміў, што скарга разгледжана як кіраўніцтвам аўтакалоны, так і ў калектыве брыгады, якая абслугоўвае маршруты №№ 6 і 16. Факты, указаныя ў пісьме мелі месца. Аўтакалона прыносіць свае прабачэнні за нетактоўныя паводзіны аператара дыспетчарскай службы Садоўскай. За халатныя адносіны да забеспячэння рэгулярнасці руху аўтобусаў, грубасць да сажыраў Садоўскай аб'яўлена вымова. Брыгадзіру П. Алабіну строга ўказажа на слабую дысцыпліну ў брыгадзе, што прыводзіць да зрыву графікаў руху. Вадзіцель аўтобуса № 71-73 Ганчаронак за несваечасовае выкананне рэйсаў па графіку пазбаўлен прэміяльных за красавік на 50 працэнтаў.

"Камуністычная праца", №107 (9725), Аўторак, 8 ліпеня 1980 года.


МАРШРУТ БУДЗЕ ЗМЕНЕН


У рэдакцыю звярнулася грамадзянка Алена Зуева. Ад імя жыхароў вёсак Баяры, Прыяміна, Пратасаўшчына, Валенцінова, яна звярнулася з просьбай пасадзейнічаць таму, каб аўтобус маршруту Барысаў— Вяляцічы заходаіў у Лошніцу. А пакуль што аўтобус у Лошніцу не заходзіць, і жыхарам навакольных весак вельмі нязручна вырашаць іх надзённыя пытанні. Адным патрэбна ў бальніцу, другім у аптэку, трэція за даведкамі ў селъсавет ідуць, сёй-той у Дом быту. Пешшу, хадзіць вельмі далека.
Скарга Зуевай была накіравана на рэагаванне ў аўтакалону № 2433. Як паведаміў начальнік аўтакалоны тав. Сімакоў, скарга разгледжана. Пасля закончэння будаўніцтва дарогі і правядзення ўсіх работ звязаных са змяненнем раскладу, у жніўні маршрут аўтобуса Барысаў— Вяляцічы будзе праходзіць і праз вгёску Лошніца.

"Камуністычная праца", №120 (9738), Серада, 30 ліпеня 1980 года.



ПАСАЖЫР У АЎТОБУСЕ


Гарадскі пасажырскі транспарт. У нашы дні пры дэфіцыце часу без пасажырскага транспарту не абысціся. Пачынаючы з 6 глдзін і да гоыбокай поўначы пульсуюць аўтобусныя лініі розных маршрутаў горада. Бываюць гадзіны спаду пасажырапатоку і гпдзіны «пік», калі ў салоне такая шчыльнасць, што і муха не праб'ецца. Гэта адчуваюць пасажыры, якім многа даводзіца папрацаваць, каб прасунуцца на не зусім далёкую адлегласць ад задніх да пярэдніх двярэй аўтобуса.
А вадзіцель? Ён хаця і сядзіць ізалявана ў кабіне і ніхто не штурхае яго ў бок, але ён таксама адчувае гэтыя напружаныя гадзіны. І не патрэбна забываць, што вадзіцель — гаспадар у аўтобусе. Захоча, дасць магчымасць пасажырам на прыпынку зайсці ў салон, захоча, перад носам каго-небудзъ зачыніць дзверцы. Захоча, пачакае жанчыну, яка я бяжыць услед за аўтобусам з маленькім на руках, захоча, паедзе, калі яна акажацца ля самага ўваходу. Тут усё залежыць ад характару вадзіцеля, яго вытрымкі, кялі жадаеце, ад яго ўнутранай культуры.
Ну, а паколькі мы завялі размову аб культуры, дарэчы, працытаваць пісьмо ў рэдакцыю С. А. Мірзаяна. «Маршрут 11-га нумара аўтобуса заўсёды перагружаны. Графік часта парушаецца. 3 уводам у дзеянне новага аўтавакзала паток пасажыраў на гэтым маршруце значка павялічыўся. У часы «пік» лінія перагружана. У такія мінуты пасажырам не пазайздросціш. Трашчаць не толькі гузікі, але і косці. I тады ўжо не разбіраюць людзі, дзе ўваход, дзе выхад. Удвайне не шанцуе тым пасажырам, якія пападаюць у аўтобус, дзе вадзіцелем Абрамовіч С. Ф. У самай што ні ёсць зневажальнай форме з дапамогай мікрафона ён спрабуе вучыць пасажыраў правілам карыстання аўтобусам. Вадзіцель не прытрымліваецца пры гэтым ніякай этыкі. У ход ідупь зневажальныя цынічныя словы. У гэтых словах непрыкрытая непавага да чалавека, да сваіх землякоў. Такая, з дазволу сказаць, "лекцыя" аб правілах паводзін у аўтобусе пачынаецца з кожным новым прыпынкам. I пасажыр, які едзе з вакзала да старой часткі горада, можа праслухаць лекцыю дэмагога восем і больш разоў. Думаецца, што бескультурны вадзіцель не павінен працаваць з людзьмі».
Такой думкі прытрымліваюцца многія пасажыры, якія вымушаны карыстацца аўтобусам № 11. А як глядзіць на гэта адміністрацыя аўтакалоны № 2433? Вось што адказаў на пісьмо С. Мірзаяна начальнік аўтакалоны А. К. Сімакоў, якому была накіравана скарга на рэагаванне.
«На жаль, многія барысаўчане не захоўваюць элементарных правіл пры ўваходзе і выхадзе з аўтобусаў. Многія забываюць кампаставаць талоны. Гэта адмоўна адбіваецца на рабоце гарадскога пасажырскага транспарту. Таму вадзіцелям дадзена ўказанне напамінапь пасажырам правілы праезду ў аўтобусе. Вядома, рабіць гэта пьтрэбна не ў такой форме, як гэта рабіў вадзіцель Абрамовіч. Паводзіны Абрамовіча С. Ф. абмеркаваны на вытворчай нарадзе, дзе ён папярэджан аб недапушчэнні ў далейшым востраслоўных выказванняў у адрас пасажыраў».
Ну што ж, нельга не згадзіцца з такім адказам. Сапраўды, некаторыя пасажыры парушаюць правілы ўваходу і выхаду, ёсць такія, што "забываюць" пракампаставаць талоны, але ж, каб вучыць іншых, патрэбна самому быць культурным чалавекам.
А вось яшчэ адно пісьмо аб бестактоўнасці, бескультурнасці. Пішуць сяброўкі Люда і Наташа з залінейнага райна. "Сабраліся мы наведаць хворую сяброўку. Селі ў аўтобус упэўненыя, што ёсць талоны на праезд. А калі сталі кампаставаць талоны, аказалася, што ён у нас адзін. Не паспелі мы апамятацца і прыдумаць што рабіць, як дарогу перагарадзіла кантралёр. Патрабавала заплаціць штраф. А ў нас, як на грэх, не аказалася з сабой грошай. Дарэмнымі былі нашы спробы растлумачыць кантралёру, што атрымалася ўсё гэта выпадкова, ненаўмысна мы ехалі без талона. Але кантралёр нічога не жадала слухаць. На нас абрушыўся паток зневажальных, агідных слоў, якія сорамна ўспамінаць. Мы прызнавалі сябе вінаватымі, прасілі адвесці нас ў міліцыю, каб аформіць штраф без зневажанняў. Але кантралёр не сунімалася. На пацягу тых двух прыпынкаў, якія мы ехалі, мы павінны былі слухаць у наш адрас самыя агідныя словы. Аўтобус прыбыў на вакзал, і кантралёр загадала вадзіцелю закрыць нас у салоне і не выпускаць. Мы выйшлі толькі таму, што шафер угаварыў яе адпусціць нас».
Дзяўчаты пішуць, што са слязамі і крыўдай яны выйшлі з аўтобуса і што гэты выпадак пакінуў непрыемны асадак на душы. Называюць той дзень —
4 ліпеня і аўтобус № 71-75. Прозвішча кантралёра не ведаюць.
Нельга, безумоўна, поўнасцю апраўдваць дзяўчат. Яны не мелі талона, парушылі правілы праезду ў аўтобусе. I не задача кантралёра весці там на хаду следства: выпадкова гэта атрымалася ці наўмысна чалавек едзе без талона. Штраф — законнае дзеянне кантралёра. Але робіцца гэта спакойна, не прыніжаючы годнасць чалавека, не зневажаючы яго.


"Камуністычная праца", №147 (9765), Аўторак, 16 верасня 1980 года.



Вярнуцца да спісу артыкулаў>>

Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт