Главная » 2015 » Апрель » 3 » Barysau.by: Вучням можна прад’яўляць кандуктарам школьныя дзённікі
17:02
Barysau.by: Вучням можна прад’яўляць кандуктарам школьныя дзённікі

Многія бацькі вучняў барысаўскіх школ ужо сутыкаліся з адной вельмі непрыемнай праблемай, калі дзяцей без спецыяльна даведкі на права бясплатнага праезду кандуктары па-просту высаджвалі з гарадскіх аўтобусаў.

Актыўныя прадстаўнікі барысаўскай грамадскасці вырашылі высветліць у дырэктара аўтобуснага парка №3 Аляксандра Шкрэдава, які да таго ж з’яўляецца нязменным дэпутатам Барысаўскага райсавета, наколькі этычна і законна такая практыка.

У афіцыйным адказе на зварот адміністрацыя аўтапарка тлумачыць

«што ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня навучэнцы, якія атрымліваюць сярэднюю і спецыяльную адукацыю, маюць права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін. Гэта права рэалізуецца на падставе даведкі аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам.

Пры адсутнасці ў пасажыра даведкі альбо іншага дакумента, які пацвярджае, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам (напрыклад, дзённік), то пасажыр не высаджваецца, кандуктар прапануе аплаціць праезд для далейшага руху да месца прызначэння».

І ўсё ж застаецца незразумелым, што рабіць кандуктару з вучнем, калі апошні запамятаў даведку ці школьны дзённік, а грошай на праезд у яго няма.

Гэты момант, як паведамілі рэдакцыі BARYSAU.BY, будзе высвятляцца далей.

www.barysau.by

Просмотров: 170 | Добавил: Mickalaich
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Апрель 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт