Главная »
2013 » Ноябрь » 25 » Ад 1 снежня праезд на гарадскіх аўтобусах падаражэе на 500 рублёў
16:05 Ад 1 снежня праезд на гарадскіх аўтобусах падаражэе на 500 рублёў |
Кошт на праезд вырасце ад 2200 да 2700 рублёў за адну паездку. Пра гэта распавяла намесніца генеральнага дырэктару па эканоміцы Мінаблаўтатрансу Ганна Русак. Такім чынам, праезд у горадзе даражэе на 22 працэнты, а ў прыгарадзе – на 20 працэнтаў. Разам з тым, зменіцца кошт і на праязныя. У населеных пунктах з насельніцтвам менш за 50 тысяч ён будзе каштаваць 103300 рублёў. У гарадах, дзе жыве ад 50 да 200 тысяч чалавек – 118500 рублёў (Барысаў). Яшчэ праязныя можна набыць па старым кошце – Афіцыйнага рашэння па павышэнні коштаў у нас пакуль няма, – кажа дырэктар Маладзечанскага аўтапарка Яўстафій Каравай. – Таму і праязныя пакуль прадаём па старой цане. «Рэгіянальная газета»
|
Просмотров: 603 |
Добавил: Mickalaich
|
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[
Регистрация |
Вход ]