14:11 Barysau.by: На барысаўскі аўтапарк падалі ў пракуратуру | |
На барысаўскі аўтапарк падалі ў пракуратуру з-за адносін да дзяцей На самым пачатку гэтага месяца кіраўніцтва барысаўскага аўтапарка, што ажыццяўляе перавозкі пасажыраў маршрутнымі аўтобусамі ў нашым горадзе, нарэшце адрэагавала на вельмі вострую грамадскую праблему. Праблема ў тым, што здараліся выпадкі, калі кандуктары высаджвалі дзяцей за безбілетны праезд, не даючы ім магчымасці даехаць да школы ці дадому. Добра вядома, што дзякуючы грамадскасці, а асабліва настойливасці барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча год таму абсалютна ўсе барысаўскія школьнікі атрымалі права на бясплатны праезд у гарадскіх аўтобусах. Для гэтага пры сабе трэба мець спецыяльную даведку са школы, якую трэба прад’яўляць кандуктарам. А што рабіць, калі дзіця забылася тую даведку дома альбо выпадкова згубіла і не ведае пра гэта? Урэшце, дзіця ёсць дзіця – і грошай для аплаты праезду ў яго можа не быць. Да пачатку красавіка 2015 года адносіны да такіх школьнікаў з боку кандуктараў часта вызначаліся празмернай прынцыповасцю – дзяцей прымушалі пакінуць аўтобус на бліжэйшым прыпынку. Аднак настойлівасць грамадскасці дала плён, хоць яшчэ і невялікі. Кіраўніцтва аўтапарка №3 пагадзілася не высаджваць дзяцей з аўтобусаў пры наяўнасці ў першых пры сабе школьных дзённікаў. На вялікі жаль, такая нечаканая саступка не выключае магчымых выпадкаў гвалтоўнай высадкі школьнікаў з грамадскага транспарта. Дзіця можа ехаць увечары на секцыю ці навучальны кружок, забыўшыся пры гэтым на даведку, а тым больш школьны дзённік. Аўтапарк не ўлічыў такую акалічнасць, што і прымусіла неабыякавых жыхароў Барысава ізноў звярнуцца да незалежнага юрыста Алега Мацкевіча з просьбай скласці скаргу – цяпер ужо ў пракуратуру на сам аўтапарк. Вось тэкст гэтай скаргі:
| |
Просмотров: 961 | Добавил: Mickalaich |
Всего комментариев: 0 | |