Главная » 2013 » Март » 22 » Да ўвагі перавозчыкаў грузаў і пасажыраў!
16:53
Да ўвагі перавозчыкаў грузаў і пасажыраў!


Да ўвагі перавозчыкаў грузаў і пасажыраў!



З 23 лютага 2013 года ўступіла ў сілу Пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь №46 ад 23 кастрычніка 2012 года. "Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку правядзення стажыроўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь”.


Дадзенай пастановай адменена папярэдняя пастанова Мінтранса №42 ад 2 снежня 2002 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку допуска да работы вадзіцеля аўтамабільнага транспартнага сродка”.

Новая Інструкцыя вызначае парадак правядзення стажыроўкі вадзіцеляў, прынятых на працу і маючых перапынкі ў выкананні работ болей чым адзін год, вадзіцеляў, пераведзеных на другую марку аўтамабіля, а таксама вадзіцеляў маршрутных транспартных сродкаў пры пераводзе на другі маршрут.

Згодна ранейшых пастаноў абавязкова стажыраваліся вадзіцелі аўтобусаў, аўтамабіляў – таксі і для перавозкі небяспечных грузаў. Па новай пастанове абавязкова павінны стажыравацца вадзіцелі ўсіх грузавых аўтамабіляў з наступным тэрмінам стажыроўкі: хто раней не працаваў вадзіцелем грузавога аўтамабіля – 48 гадзін, хто не працаваў апошні год ці працаваў вадзіцелем грузавога аўтамабіля меней аднаго года – 16 гадзін, а калі вадзіцель пераводзіцца з адной маркі грузавога аўтамабіля на другую– 8 гадзін, для вадзіцеля, які будзе працаваць на міжнародных перавозках грузаў – адзін абаротны рэйс. Абавязковая стажыроўка пры допуску для работы вадзіцеляў на легкавых аўтамабілях: калі раней не працаваў вадзіцелем легкавога аўтамабіля – 16 гадзін, калі працаваў меней года ці працаваў больш аднаго года вадзіцелем легкавога аўтамабіля – 8 гадзін, пры пераводзе на другую марку аўтамабіля – 4 гадзіны.

Тэрміны стажыроўкі для вадзіцеляў аўтобусаў і аўтамабіляў-таксі не змянілася. Працягласць стажыроукі для вадзіцеляў аўтобусаў: якія раней не працавалі вадзіцелямі аўтобуса – 112 гадзін, працавалі вадзіцелямі аўтобусаў менш аднаго года – 64 гадзіны, працаваў вадзіцелем аўтобуса болей аднаго года 32 гадзіны, пры пераводзе на другую марку аўтобуса, калі не упраўляў аўтобусам катэгорыі М2 ці М3 адпаведна – 16 гадзін, калі не працаваў на гарадскім , прыгарадным ці міжгародным маршруце, ці таксама не працаваў на мадэлі на якой будзе працаваць – 8 гадзін, а калі працаваў на гарадскіх, прыгардных і міжгародных маршрутах у рэгулярных зносінах дастакова аднаго абаротнага рэйса. Працягласць стажыроўкі для вадзіцеля аўтамабіля –таксі: калі раней не працаваў вадзіцелем аўтамабіля – таксі- 24 гадзіны, працаваў вадзіцелем аўтамабіля – таксі менш года ці больш года – 16 гадзін, а пры пераходзе на другую мадэль аўтамабіля на якім будзе працаваць – 4 гадзіны.

Павялічаны патрабаванні да вадзіцеляў–настаўнікаў – гэта адсутнасць дарожна-транспартых здарэнняў па іх віне на працягу трох апошніх гадоў, раней было на працягу апошняга года.

Правядзенне стажыроўкі вадзіцеляў – стажораў забяспечваецца юрыдычнымі асобамі, экслуатуючымі транспартныя сродкі , самастойна. Пры адсутнасці у юрыдычнай асобы, эксплуатуючай транспартныя сродкі, умоў для правядзення стажыроўкі, стажыроўка праводзіцца на падставе дагавароў з іншымі юрыдычнымі асобамі.

Паважаныя перавозчыкі, дзеянне дадзенай Інструкцыі распаўсюджваецца на ўсе юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў, эксплуатуючых транспартныя сродкі. Стажыроўка праводзіцца з мэтай падрыхтоўкі вадзіцеляў стажораў да самастойнай работы на падставе ўдасканалення іх прафесійных ведаў і звычак, забяспечваючых бяспеку дарожнага руху, культуру абслугоўвання пасажыраў і захаванне перавозімых грузаў. Дадзенная інфармацыя з’яўляецца абавязковай для ўсіх перавозчыкаў, у незалежнасці ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці, і патрабуе своечасовага прымянення новых патрабаванняў ўсімі тымі, хто займаецца перавозкамі грузаў ці пасажыраў.

А.М. Якшэвіч, намеснік начальніка транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці
Просмотров: 692 | Добавил: Mickalaich
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Поиск
Поисковый запрос по сайтам Борисова
Погода
Вход
Календарь
«  Март 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Опрос
Как Вы узнали о нашем сайте? 
Всего ответов: 25
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Облако тегов
Сайт