22:14 Дабрацца ад «Пагранічнай» да вакзала вельмі няпроста | |
«Чаму ў Залінейным раёне маршрутка №19 ездзіць перад самым аўтобусам? Чаму нашы чыноўнікі не могуць зрабіць расклад так, каб было зручна людзям?» – задаецца пытаннем наша чытачка. «У нашым раёне маршрутка ходзіць толькі адна, – працягвае жыхарка Залінейнага. – Вось і атрымліваецца, што калі не паспеў, то прыходзіцца стаяць з дзецьмі на прыпынку хвілін сорак. А маючы маленькіх дзяцей і ездзячы па вузкіх спецыялістах ў іншыя паліклінікі, дарога займае вельмі шмат часу менавіта з-за таго, што няма магчымасці з'ехаць ці прыехаць дадому. Аўтобус №19 напаўняецца пасажырамі і ад'язджае з прыпынка непадалёк ад чыгуначнага вакзала І наогул, калі прыязджаеш у наш раён (прыпынак «Пагранічная» знаходзіцца на самым ускрайку Залінейнага раёна ў напрамку Зялёнага гарадка. – BARYSAU.BY), то назад на вакзал з'ехаць праблематычна і наадварот. Расклад дзеючай маршруткі, завераны райвыканкамам, у большасці рэйсаў супадае з аўтобусам. І ён ездзіць альбо напаўпусты, альбо наогул не ездзіць, бо яму нявыгадна. Гэта не тычыцца гадзіны піка, калі людзі ездзяць на працу і з яе. А з дзецьмі большасць усё ж ездзіць днём. Зверху – расклад аўтобусаў, якія курсуюць у Залінейным раёне, адыходячы ад прыпынка «Сянная» (каля чыгуначнага вакзала) у накірунку прыпынка «Пагранічная», а ніжэй – расклад маршруткі №19. Паводле гэтых раскладаў ад'езды аўтобуса і маршруткі №19 павінны адбывацца ў строга вызначаныя гадзіны, якія паміж сабой не супадаюць. Але як адбываецца насамрэч? Думаю, нашы чыноўнікі не жадаюць пераглядаць расклад. Да іх ужо звярталіся і вадзіцель, і гаспадары маршруткі…» Прыпынак «Пагранічная», з якога даехаць да цэнтра Барысава не ў «гадзіну пік» часта бывае праблематычна Аддзел інфармацыі barysau.by | |
Просмотров: 702 | Добавил: Mickalaich |
Всего комментариев: 0 | |