23:15 Шкрэдаў абяцае беларусізацыю аўтобусных маршрутаў Барысава (Дакумент) | |
Безумоўна, пытанне мовы для жыхароў Барысава наўрадці сёння знаходзіцца на першым месцы. Грамадства дэнацыяналізаванае і не асабліва дбае пра захаванасць такога важнага духоўнага скарба як беларуская мова. Найбольш людзей хвалюе даступнасць грамадскага транспарта і яго рэгулярная праца, на што з боку барысаўчан ёсць значныя нараканні. Аднак гэта ніяк не азначае, што на папулярызацыю мовы даступнымі сродкамі варта забыцца, тым больш, што гэта ніяк не пагаршае рух грамадскага транспарта. У любым выпадку будзем спадзявацца, што дырэктр АП №3 Аляксандр Шкрэдаў сапраўды ўсведамляе «значнасць выкарыстання беларускай мовы ў жыцці» і не адкладзе выкананне свайго нечаканага абяцання на неакрэслены тэрмін. Нагадаем, што і дырэктар «Дома гандлю» Людміла Сухенка прапрацоўвае пытанне аб вяртанні беларускамоўнай шыльды над сваёй гандлёвай установай. І цалкам магчыма, гэтая падзея адбудзецца ўжо ў студзені 2014 года. Наш сайт і далей будзе сачыць за выкананнем сваіх абяцанняў з боку абодвух барысаўскіх дырэктароў. Аддзел інфармацыі barysau.by | |
Просмотров: 714 | Добавил: Mickalaich |
Всего комментариев: 0 | |